Мінчанка Ірына Маніна хоча пераехаць у Гродна. У Facebook-групе «Гродна» яна пацікавілася, у якім раёне гараджанам падабаецца больш за ўсё. Hrodna.life сабраў меркаванні гродзенцаў.
Вішнявец: зручная інфраструктура
Адразу некалькі ўдзельнікаў абмеркавання выказаліся за Вішнявец. Напрыклад, Іван Васільеў лічыць, што ў мікрараёне “інфраструктура на ўзроўні”.
«Мне падабаецца Вішнявец. Жыву там. Хуткі доступ да цэнтра. Ёсць транспарт ва ўсе раёны», – напісаў гродзенец.
“Я таксама лічу ў Гродне любы раён будзе добры, горад сам па сабе цудоўны, доступ да цэнтра з любога месца, але Вішнявец люблю”, — адзначыла Ina Tsydzik.
Фолюш і Фарты: добрая экалогія
Гродзенка Ганна Міхнова лічыць, што лепш за ўсё жыць на Фолюшы.
«Я б разглядала Фолюш, Калбасіно. Вада чыстая, лес побач, возера Юбілейнае таксама, дзіцячыя сады і школы побач. Але з інфраструктурай неяк на чацвёрку. Кафэ адно – “Берлога”, з’явілася трэнажорная зала, найбліжэйшы басейн поруч “Хімвалакно” (гэта недалёка пры наяўнасці машыны і не трэба ехаць праз коркі і цэнтр горада), гандлёвы цэнтр “Трыніці” (пры наяўнасці машыны таксама не далёка). Побач завод ЖБК, але неяк не адчуваю яго прысутнасць. Паветра чысцей, чым у цэнтры», – упэўнена Ганна.
Такой жа думкі прытрымліваецца і Валянціна Каліберда. «Фарты-Болдзіна-Паповіча-Фолюш – самыя экалагічна чыстыя мікрараёны Гродна. Побач лес, рака Нёман, Ласасянка, да цэнтра горада 20 хвілін», — адзначае гродзенка.
Гродзенцы: усе раёны горада добрыя
Некаторыя ўдзельнікі абмеркавання лічаць, што любы раён Гродна па-свойму добры.
«Я жыву ў раёне Янкі Купалы – добры спальны раён, побач ёсць крамы, прыпынак, гандлёвы цэнтр Трыніці, да цэнтра ехаць хвілін 12-15. Таксама Румлёўскі парк, яшчэ нядрэнны раён на Каліноўскага», – лічыць Дар’я Багдзевіч.
«Апошнім часам горад змяніўся. І ўсе раёны добрыя па-свойму. Вакол новабудоўлі. Вішнявец, Грандзічы, Альшанка, Фолюш, Суворава», – піша Таццяна Раманоўская.
Чытайце таксама: Гродзенцы распавялі, у якім раёне дакладна не купілі бы жыллё



