У вобласці ўсталююць больш за 2,5 тыс. смеццевых кантэйнераў, добраўпарадкуюць 1,5 тыс. дзіцячых пляцовак і рэканструююць газоны плошчай больш за 16 тыс. га. Такія планы па добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторы агучылі ў Гродзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Плануецца, што ў 2025 годзе ўладкуюць і адрамантуюць каля 1,5 тыс. спартыўных і дзіцячых пляцовак у дварах.

Сёлета таксама ўсталююць і адрамантуюць больш за 2500 кантэйнераў для збору адходаў, з іх 360 урнаў будуць прызначаны для раздзельнага збору смецця.

У вобласці рэканструююць газоны агульнай плошчай 16,6 га. У прыватнасці, закладуць алеі, высадзяць дэкаратыўныя кусты, абновяць старыя клумбы і ўсталююць малыя архітэктурныя формы. Таксама камунальныя службы плануюць высадзіць 3,5 млн кветак — на 2,5 млн больш, чым у 2024 годзе.

Таксама ў вобласці плануюць знесці пустуючыя і старыя дамы — дэмантуюць каля 440 будынкаў.

Чытайце таксама: Дзе ў Гродне ў 2025 годзе правядуць капітальны рамонт