Калі вы марылі жыць у самым сэрцы гродзенскага раёна аўтэнтычнай гарадской драўлянай забудовы Новы Свет — гэтая кватэра-малютка для вас. Яна размешчана на вуліцы 17 верасня, 15 — даволі блізка ад цэнтра горада. Дом пабудаваны ў пачатку мінулага стагоддзя, упрыгожаны разбянымі дэталямі і вільчыкам.
Двухпакаёвая кватэра займае другі паверх драўлянага дома — уласна, мезанін, надбудову над сярэдняй часткай будынка. Туды вядуць дыхтоўныя ўнутраныя сходы з фігурнымі балясінамі пад парэнчамі. Ёсць балкон, санвузел паасобны, але вельмі маленькі. Кватэра невялікая: агульная плошча 28, 2 кв. м, з іх 6 м займае кухня. Трубы на кухні заменены, а газавай калонкі няма — падобна, што ацяпленне цэнтральнае. За домам ёсць зона для адпачынку.
Інтэр'ер вельмі сціплы, «бабулін»: дываны на сценах, старая шафа і трумо, дыхтоўны драўляны стол, старое крэсла. Душавая складаецца са старога паддона са шторкамі замест дзвярэй. У кухні ёсць толькі пліта і эратычны плакат.








У абвестцы аб продажы адзначана, што дом пабудаваны ў 1920 годзе. Паводле даведніка «Біяграфія гарадзенскіх вуліц», гэта быў дом Ксёндава (Ксёнды). Вокны і дзверы маюць філянгавае апраўленне. На мезаніне ёсць вільчык з гіркай. Цікава выглядае шырокі фрызавы дэкаратыўны пояс, утвораны накладной (па-над асноўнай) вертыкальнай ашалёўкай з прапілаванымі канцамі складанай формы. Балкон выбіваецца з агульнага стылю.
Кошт кватэры — усяго $ 26 тыс.
Чытайце таксама: