Дом быту. З архіваў Hrodna.life
Дом быту зноў выставілі на аўкцыён. Стартавая сума лота — больш за 6 млн руб. ($ 1,8 млн). Да гэтага будынак спрабавалі прадаць у лістападзе 2024 года па такім жа кошце. У ліпені 2024 года за Дом быту прасілі 8 млн руб ($ 2,5 млн). Першую спробу продажу зрабілі у сакавіку 2024 года — стартавая сума лота склала 10 млн рублёў (амаль $ 3,13 млн).
Лот уключае ў сябе будынак агульнай плошчай 6470 кв.м. Таксама да яго адносяцца тэхнічны склеп і тэхнічны паверх. Цяпер там здаюцца ў арэнду 41 памяшканне, частка ўваходу і дзве часткі даху.
Пакупнік будзе абавязаны правесці мадэрнізацыю або рэканструкцыю і ўвесці будынак у эксплуатацыю на працягу трох гадоў пасля заключэння дагавора аб продажы. Інакш яго чакае штраф у 1000 базавых велічынь (40 тыс. руб), і такі ж — за кожныя паўгода пратэрміноўкі.
Паўторны аўкцыён адбудзецца 18 лютага, адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.
Дом быту збудавалі 1971 годзе ў стылі савецкага мадэрнізму. У канцы 1960-х дзеля яго знеслі цэлы квартал на Замкавай.
У 2019 мясцовыя ўлады прапанавалі знесці ужо сам Дом быту, бо будынак не ўпісваецца ў гістарычны цэнтр. Аднак ужо ў 2020-м ад зносу адмовіліся. Будынак вырашылі рэканструяваць — меркавалася, што там з’явіцца гасцініца.
Чытайце таксама: Як можа выглядаць Замкавая без Дому быту
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…