На «Гродна Азот» укараняюць аўтаматызаваную сістэму кантролю выкідаў у атмасферу ў цэху аміяк-3. Для гэтага выконваюць работы па дэталёваму абследаванню.
Абследаванне завершаць за люты. Рэалізоўваць праект будзе праектная арганізацыя прадпрыемства за ўласныя грошы.
Сістэма — гэта комплекс тэхнічнага абсталявання і сродкаў, якія забяспечваюць аўтаматычныя вымярэння і ўлік велічынь выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, фіксацыю і перадачу інфармацыі аб паказчыках такіх выкідаў у інфармацыйную сістэму нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Чытайце таксама: «Для распрацоўніка час спыніўся 20 гадоў таму». Эколагі пачыталі справаздачу «Гродна Азот» — аб будаўніцтве — і здзівіліся