Навіны

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню «Дзве сястры» — у ёй мужчына спявае аб моцным саюзе Беларусі і Расіі. У роліку з’яўляецца і Яўген Якуш — балетмайстар гродзенскага драмтэатра.

Прапагандысцкі кліп зрабілі за месяц

Песню «Дзве сястры» Рымша выпусціў у снежні 2024 года, прымеркаваўшы яе да 25-годдзя Саюзнай дзяржавы. У кампазіцыі спяваецца аб сястрынстве дзвюх краін, якія на «адной карце свету адзіныя, моцныя».

Ужо ў студзені 2025 года Рымша апублікаваў кліп на песню, адзначыўшы, што гэта яго першая прафесійная праца. Сам ролік зняты ў адной лакацыі, сюжэту ў кліпе няма. Затое там з’яўляецца балетмайстар гродзенскага драмтэатра Яўген Якуш, які на пачатку відэа выконвае балетныя па.

Хто такі Артур Рымша

Артур Рымша валодае гродзенскім стрып-клубам «Рэлакс» на вуліцы Кірава, а таксама кафэ «Рандэву». У 2019 гродзенец балатаваўся у Палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі. У сваёй праграме кандыдата ён абяцаў развіць прадпрымальніцтва ў вобласці, павысіць палітычную граматнасць моладзі і паклапаціцца аб пажылых людзях.

Чытайце таксама: Перад выбарамі дзяржмедыі закідваюць гродзенцаў агітацыйнымі відэа

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025