Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз з’явіцца ў красавіку 2025 пасля чатырохгадовага перапынку.
Паслухаць трэкі можна будзе на ўсіх лічбавых пляцоўках
Трэці альбом пад назвай «ІІІ.І» музыкі рыхтавалі цягам года. Яго галоўнай асаблівасцю стане прынцыповае адрозненне ад папярэдняй творчасці.
Калі раней у песнях 8sonca быў пераважна гітарны гук, то цяпер з’явяцца fx-эфекты (пераходы ў мелодыі) і сэмплы (гук электрамузычных інструментаў). Асноўнымі тэмамі новых песень стануць каханне і ўнутраныя перажыванні.
Паслухаць альбом «ІІІ.І» можна будзе на розных лічбавых пляцоўках, у тым ліку Spotify, Apple Music і SoundCloud. Ад выдання фізічных копій музыкі адмовіліся, бо гэта дорага і амаль не карыстаецца попытам сярод іх аўдыторыі.
Канцэртаў у бліжэйшай перспектыве гурт таксама не плануе — зараз музыкі жывуць у розных краінах.
У чым асаблівасць гурта 8sonca
Гурт 8sonca быў заснаваны ў 2013 годзе ў Гродне. Музыкі граюць беларускамоўны альтэрнатыўны метал і пазіцыянуюць сабе як рок-н-рольшчыкаў.
Першы альбом з’явіўся ў 2019 годзе і стаў выказваннем музыкаў наконт іх творчай пазіцыі — тады ўдзельнікі хацелі выдзеліцца і не стаяць на месцы.
Другі альбом «На зорах таксама танчыць рок-н-рол» выйшаў у 2021 годзе. Ён атрымаўся больш павольным і па сваім гучанні, і па тэкстах песень.
Чытайце таксама: Гродзенскі рок-музыкант распавёў, як уладкаваўся на смеццявоз у Польшчы