«Лідскае піва» памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары — яе не могуць імпартаваць з-за санкцый.
Раней KORONET Lager выпускалі ў пінтах — банках па 0,568 літраў. Цяпер аб’ём пакавання складае 0,45 літра, а на банках з’явіўся надпіс «4/5 пінты».
На прадпрыемстве адзначылі, што прычына ў санкцыях. Таму банкі аб’ёмам 0,568 літра ад заходнееўрапейскіх пастаўшчыкоў пакуль не імпартуюцца, піша Office Life.
У «Лідскім піве» дадалі, што ўважліва маніторыць сітуацыю і пры першай жа магчымасці вернуць фармат піва ў пінтах.
Пры гэтым піва ў шкляных бутэльках з такім самым аб’ёмам выпускаецца, як і раней.
Чытайце таксама: