Валанцёры грамадскай арганізацыі “Адданае сэрца” просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які ў кастрычніку 2024 года пераехаў на новае месца, патрабуюцца сталы, тумбачкі і камоды.

Для камфорту не толькі катоў, але і наведвальнікаў, валанцёры хочуць абставіць памяшканні прытулку мэбляй. Пакуль клеткі з катамі даводзіцца ставіць на падлогу, што стала “асобным болем для валанцёраў”.

“Сагнуцца і разагнуцца 19 разоў падчас прыборкі клетак, якія стаяць на падлозе… Спіна і калені ўжо даўно пакінулі чат”, – скардзяцца ў Instagram «Адданага сэрца» валанцёры. 

Зараз доміку для катоў патрэбныя сталы – у прыярытэце кухонныя, а таксама тумбачкі з высоўнымі скрынямі, камоды, стэлажы і пластыкавыя скрыні.

Валанцёры дадаюць, што будуць удзячныя гродзенцам, калі тыя прывязуць мэблю ў прытулак самастойна.

Чытайце таксама: Гродзенскія валанцёры арганізавалі таемнага Санту для жывёл і ўзарвалі TikTok