Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў» разглядаюць у закрытым судовым пасяджэнні.

Судзіць хлопца Мікалай Сяргейка, піша Telegram-канал «Право имеют».

Верагодна, абвінавачаны — гэта затрыманы ў лістападзе 2024 года 16-гадовы падлетак, навучэнец каледжа. Ён чакаў прыяцеля ў пад’ездзе на апошнім паверсе, узламаў замок дзвярэй і выйшаў на дах. Убачыўшы сцяг, падлетак дастаў складаны нож і зрэзаў яго, а дома схаваў у шафу. Супрацоўнікі ЖКГ заўважылі прапажу і звярнуліся ў міліцыю.

Вядома, што ў 13 гадоў ён сыходзіў з дому.

Чытайце таксама: У Гродне будуць паказваць чырвона-зялёныя галаграмы