Навіны

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну чакаў непрыемны сюрпрыз: пасля першага ўкусу яна зразумела, што клубніца сапсаваная, а зняўшы шакалад, убачыла цвіль.

Адна ягада ў шакаладзе каштавала 7 рублёў. З моманту пакупкі, па словах дзяўчыны, прайшло менш за суткі, і дзве іншыя куленыя клубніцы былі ў добрым стане. Таксама яна купіла ў кавярні маліны ў шакаладзе і дубайскі шакалад, але «там сітуацыя лепшая». Відэа з няўдалай дэгустацыяй дзяўчына апублікавала ў TikTok.

Адна з каментатарак пад відэа падзялілася, што чатыры разы купляла клубніцы ў шакаладзе ў MyLoverBerry і ўсе разы яны былі сапсаваныя. Іншая купляла там наборы ягад і сапсаваныя былі «як мінімум адна-дзве». Яшчэ некалькі чалавек паскардзіліся на свой негатыўны досвед:

«Проста шок… але я ўжо падобнае не першы раз бачу»

«У мяне такая ж сітуацыя была, толькі ў Мінску ў кавярні, пірожнае было з цвіллю».

«Мне падарылі букет з клубніцамі ў шакаладзе, як раз і Гродна і гэтай крамы, я атруцілася на наступны ж дзень, больш наогул не магу есці, страшна».

Пісалі таксама, што да адкрыцця кафэ, пакуль брэнд працаваў толькі на дастаўку, сервіс і якасць былі лепшымі. Скардзіліся на дрот у дэсерце, на сырыя ўнутры сырнікі, несалёную яечню і дрэнны сервіс. Шмат скаргаў было і на кавярню ў Мінску.

Каментатары спачувалі аўтарцы відэа, раілі выпіць прабіётыкі, вярнуць няякасны прадукт і адпраўлялі да канкурэнтаў - у кафэ «Ягода». Таксама звярталі ўвагу, што прычына можа быць у тым, што мытыя клубніцы псуюцца вельмі хутка — цвіль пад шакаладам можа вырасці і за дзве-тры гадзіны. Адна з дзяўчын адзначыла сезоннасць прадукта: «Як паказвае досвед: усяму свой час. І якасць, і кошт будзе на вышыні». Былі ўсё ж і тыя, хто хваліў прадукцыю:

«Шмат разоў атрымлівала дастаўку з іх клубніцамі і тд. і ўсё было выдатна».

Аўтарка відэа таксама напісала ў Instagram кавярні. У якасці кампенсацыі ёй прапанавалі «выбачальныя 4 клубнічкі».

Ад першага бізнэсу да сеткі і спробы продажу

Кафэ Myloverberry на Кірава, 3 адкрылася год таму — і ў першыя дні там не заўсёды можна было знайсці вольнае месца. Інтэр'ер зрабілі «інстаграмным» і ружовым. Кафэ-кандытарская спецыялізуецца на клубніцах у шакаладзе, але ў меню ёсць і сняданкі, і безалкагольныя кактэйлі, і алкаголь.

Бізнэс запусціла сямейная пара Арцёма і Ксеніі Быкоўскіх. Першая ўстанова адкрылася ў 2022 годзе, калі маладым людзям было па 19 гадоў. З часам бізнэс ператварыўся ў сетку кандытарскіх, і беларусам удалося дасягнуць абароту ў 2,5 млн рублёў у год.

Восенню 2024 года сетку выставілі на продаж. За гатовы бізнэс з вытворчасці і трох устаноў (дзве ў Мінску і адна ў Гродне) хацелі $ 400 тысяч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025