Спадчына

З магілы расстралянага ў 1863 годзе ксяндза ў Лідзе знік памятны камень

Напярэдадні гадавіны паўстання 1863 года з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага, расстралянага царскімі ўладамі ў Лідзе, знік памятны камень. На прапажу звярнулі ўвагу лідчане, якія хацелі ўшанаваць памяць святара, піша сайт палякаў у Беларусі Znadniemna.pl.

Хто здзейсніў акт вандалізму — невядома. У студзені 2024 года магілу Адама Фалькоўскага ўжо спрабавалі апаганіць, тады невядомыя зацерлі герб паўстання 1863−1864 гадоў.

Магіла Адама Фалькоўскага ў 2024 годзе. Крыніца: Telegram-канал «Спадчына»

За што расстралялі Адама Фалькоўскага

Ксёндз Адам Фалькоўскі нарадзіўся ў 1812 годзе на Падляшшы. Пасля навучання ў Віленскай семінарыі яго пасвяцілі ў святары ў 1841 годзе ў Гродне. Быў настаяцелем касцёла ў Кузніцы, а ў 1854 годзе яго перавялі ў касцёл вёскі Ішчална (Шчучынскі раён).

Падчас паўстання 1863 года ён зачытаў маніфест паўстанцаў і заклікаў сваіх вернікаў далучыцца да паўстання. За гэта яго арыштавалі, нягледзячы на тлумачэнне, што ён нібыта рабіў гэта пад прымусам быць пакараным з боку паўстанцаў. У чэрвені 1863 года яго расстралялі ў Лідзе каля дарогі на аграгарадок Крупава.

Каб захаваць магілу ксяндза, лідчане ладзілі пікеты

Месца пахавання людзі абклалі камянямі. У часы Расійскай імперыі паліцыя часта іх раскідвала. У 1919 годзе на магіле ўсталявалі крыж, але той у 1940 годзе знішчылі камуністы.

Крыжы, якія ўсталёўвалі ў 1990-я гады лідскія актывісты, таксама зносілі. З 2004 года магіла ксяндза была пазначана неафіцыйна, але ў верасні 2010 года перад «Дажынкамі» яе прыбралі бульдозерамі. Моладзь пяць дзён ладзіла пікет на месцы пахавання. У выніку лідскія чыноўнікі прапанавалі ўсталяваць памятны камень.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025