Навіны

Аплата праезду карткай і новыя электронныя табло. Якія змены рыхтуе гродзенскі аўтапарк у 2025 годзе?

У Гродне састарэлыя тралейбусы заменяць новым нізкападлогавым транспартам. На прыпынках з’явяцца электронныя табло, а замест кампосцераў усталююць спецыяльную сістэму для аплаты праезду банкаўскай карткай.

Гродзенскі аўтапарк закупіць 14 нізкападлогавых тралейбусаў

У 2024 годзе аўтобусны парк Гродна абнавіўся на 6% - усяго закупілі 21 адзінку транспарту. Сярод іх: восем аўтобусаў-«гармонікаў», тры звычайныя аўтобусы, столькі ж — прыгарадных аўтобусаў сярэдняй умяшчальнасці і сем тралейбусаў.

Плануецца, што ў бліжэйшы час набудуць яшчэ 14 нізкападлогавых тралейбусаў. Яны заменяць састарэлыя мадэлі з прыступкай.

У грамадскім транспарце з’явяцца апараты для аплаты карткай

Аўтапарк ужо набыў спецыяльнае абсталяванне для аплаты праезду банкаўскай картай, распавёў газеце «Гродзенская праўда» намеснік дырэктара па перавозках аўтобуснага парка Гродна Андрэй Эйсмант. Абсталяванне з’явіцца ў грамадскім транспарце, але дакладных тэрмінаў усталёўкі апаратаў пакуль не паведамляюць.

Гродзенцы па-ранейшаму могуць аплачваць праезд праз дадатак «Оплати», а таксама папяровымі талончыкамі. Паведамляецца, што нават пасля ўвядзення новай сістэмы аплаты, праехацца ў транспарце з папяровым білетам будзе ўсё яшчэ можна.

Па тэме: «Сардэчна запрашаем у электронны канцлагер». Замене кампосцераў у гродзенскім транспарце ўзрадаваліся не ўсе

У Грандзічах памяняюць маршрутную сетку

У раёнах, якія актыўна забудоўваюцца, расце і запатрабаванне ў транспарце. Таму гродзенскі аўтапарк разглядае пытанне змянення маршрутнай сеткі ў Грандзічах.

Таксама ў новым годзе прыпынкі плануюць абсталяваць электроннымі табло. Цяпер у Гродне ўстаноўлена 47 такіх табло. Новыя з’явяцца на прыпынках, дзе назапашваецца больш за ўсё пасажыраў. Аднак калі яны з’явяцца — пакуль незразумела. «Для падключэння табло патрэбна крыніца забеспячэння, а яны ёсць не ўсюды», — адзначыў Эйсмант.

Чытайце таксама: Найстарэйшы ў Беларусі тралейбус дагэтуль курсіруе па Гродне: ён адзіны такой мадэлі ў горадзе

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025