Сядзіба Панямунь у Гродне. Фота: Hrodna.life
Будынак былой каралеўскай сядзібы Панямунь набылі з аўкцыёну 16 студзеня 2025 года. Пакупніка часткі былой загараднай рэзідэнцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага шукалі цягам двух гадоў. Кошт за гэты час ўпаў у 10 разоў.
Хто і за колькі ў выніку купіў будынак — невядома. У ліпені 2024 года за памяшканне былога палаца прасілі мінімум 351 тыс. руб., у студзені 2025 — 35,1 тыс. руб.
На аўкцыён выстаўлялі нежылую каменную частку будынка плошчай 271, 2 кв.м. Сам будынак прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю — пакупнік зможа размясціць там культурна-асветніцкую ўстанову.
У 2025 годзе непадалёк ад палаца збіраюцца пачаць будаўніцтва новага жылога мікрараёна. Ён з’явіцца паміж вуліцай Белуша і Румлёўскім праспектам. Раней на гэтых 22 гектарах планавалі пабудаваць жыллё на 2 тысячы кватэр у высотках, уладкаваць зялёныя зоны і паркоўкі. Будаўніцтва новага мікрараёна ў Панямуні павінна забяспечыць жыллём 5000 чалавек.
Медыі ў выгнанні маюць абмежаваныя магчымасці зарабляць на рэкламе і прыцягваць партнёраў для сваіх праектаў. Калі ласка, падтрымайце нас, калі гэта для вас бяспечна.
Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…