Будучых дызайнераў гукавага асяроддзя будуць рыхтаваць у гуманітарным каледжы ГрДУ — спецыяльнасць з’явіцца ўжо ў 2025 годзе. Пакуль у іншых беларускіх установах адукацыі аналагічнага напрамку няма — Гродна стане першым горадам, дзе студэнты змогуць вучыцца саўнд-дызайну.

Навучанне на саўнд-дызайне прадугледжвае работу з сучасным абсталяваннем і стварэнне ўласных гуказапісаў. Таксама студэнтаў будуць навучаць гукааператарскаму майстэрству, ігры на музычных інструментах, вакалу і педагогіцы, распавяла газеце «Гродзенская праўда» дырэктар Гуманітарнага каледжа ГрДУ Наталля Валковіч.

Падрабязная інфармацыя аб паступленні на саўнд-дызайнера з’явіцца на сайце каледжа. Выпускнікам будуць надаваць кваліфікацыю «Тэхнік-гукааператар. Настаўнік».

Чытайце таксама: У ГрДУ будуць кантраляваць студэнтаў з дапамогай сістэмы распазнавання твараў