Сядзіба і іншыя аб’екты з’явіліся на сайце аўкцыёнаў. Усяго паасобку прадаецца каля 20 лотаў па вул.Паркавая, 4 у Падароску. Раней сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў забралі ў мецэната Паўла Падкарытава, а яго супрацоўнікаў адправілі ў зняволенне.

Сярод лотаў:

А таксама — «спадарожныя» аб’екты накшталт прыбіральні, брукавання, платоў, брамак. Сядзібу апазналі як гістарычны помнік, нежылы дом.

Балансатрымальнік — аддзел культуры Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта. Статус аб’екта — «прапануецца да продажу». Канкрэтных цэннікаў пакуль няма.

У сядзібы ўжо быў уладальнік, які займаўся яе аднаўленнем. Ім з 2013 года валодаў Павел Падкарытаў і фірма «Маёнтак Падароск». У 2023 годзе Ваўкавыскі раённы суд па пазове Ваўкавыскага аддзела культуры скасаваў дамову набыцця. Абскардзіць яго не ўдалося.

Да гэтага ў кастрычніку 2022 года на прадпрыемстве Падкарытава затрымалі трох супрацоўнікаў, уключаючы кіраўніка Юрыя Меляшкевіча. Стала вядома, што распачатая крымінальная справа паводле арт.243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў». Праз некаторы час затрыманыя выйшлі на волю.