Навіны

Выйшаў на волю сын гродзенскага святара

Вызваленага гродзенца Андрэя Аўсіевіча 17 студзеня паказаў блогер і экс-палітвязень Вадзім Ермашук у сторыс Instagram. Ён распавёў, што ў хлопца неўзабаве стартуе збор на BYSOL.

Верагодна, хлопец вызваліўся ў чэрвені 2024 года — тады пасля трохгадовага перапынку ў яго Instagram з’явіліся пасты. У лістападзе ён выклаў фота з подпісам «уцёкі з мордара». Верагодна, хлопец эміграваў. Ён падзякаваў тым, хто пісаў яму лісты.

Хлопец — вернік. У гутарцы з Vadimati ён сказаў, што не шкадуе, што бог паслаў яму такія выпрабаванні. Таксама ён падзяліўся, за што яго судзілі: ён напісаў дачцэ генерала, студэнтцы з Польшчы, што яе трэба пазбавіць візы. Ён адбываў пакаранне ў калоніі Магілёва. Неўзабаве ў Андрэя будзе збор на BYSOL.

Андрэй Аўсіевіч. Фота: instagram.com/fmstorm_aai/

-Яму таксама патрэбна падтрымка і рэабілітацыя, — просіць Vadimati. У свой час Vadimati хадзіў на суды падтрымаць Андрэя.


Гродзенскі абласны суд 8 снежня 2021 года асудзіў Аўсіевіча на 3,5 года калоніі па ч.1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), а таксама арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады). Прычына — некалькі каментароў у Telegram-чатах і каналах.

Бацькі Андрэя — матушка Людміла на пенсіі і бацька Іван, які да атрымання інваліднасці служыў у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы на вул. Ажэшкі і храме Усячэння галавы Іаана Прадцечы на вул. Курчатава. На момант затрымання Андрэй даглядаў бацьку, які перасоўваўся на вазку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025