Стваральнікі апублікавалі першую частку відэапраекта пра дрыфт, які здымалі восенню ў розных рэгіёнах Беларусі. Гродна ў ім займае 1 хвіліну 13 секунд. У кадры — цэнтральная частка горада: драмтэатр, пажарная каланча, Стары і Новы замкі.
У Гродне дзеля здымак у цэнтры горада перакрывалі рух на працягу двух дзён, 31 кастрычніка і 1 лістапада. Меркаванні гараджан наконт здымак і самога дрыфту тады падзяліліся. Частка, знятая ў Гродне, у роліку пачынаецца з 1:53 і займае 1 хвіліну 13 секунд. Сам ролік доўжыцца 10 хвілін 16 секунд.




За стырном былі пілоты Дзіма Нагула з Беларусі, Люк Даніэль Фінк з Аўстраліі, Дайчапон Тоінгчароен з Тайланда і Жаао Баптыста Барыён Нета з Бразіліі. Усяго ж у роліку зняліся 14 пілотаў з Беларусі, Аўстраліі, Бразіліі, Японіі і Тайланда. Дрыфцілі нават у Нацыянальным аэрапорце каля самалётаў і на лядовай арэне. Нямецкі акцёр, кінарэжысёр і прадзюсер Тыль Швайгер быў пасажырам у адной з машын.





«Дамы і спадары, я тут, каб прадставіць новую будучыню аўтаспорту, дзе аўтамабілі будуць спаборнічаць без кіроўцы і без рызыкі дзякуючы чыстым тэхналогіям. Мы інтэгравалі дадзеныя і статыстыку ад лепшых кіроўцаў з усяго свету ў нашу сістэму. Дазвольце дрыфту быць і сардэчна запрашаем у будучыню! «, — растлумачыў Тыль Швайгер у канцы відэа.
Спадабалася, але незразумела
За 19 гадзін відэа сабрала амаль 120 тыс. праглядаў і 405 каментароў, большасць з якіх — захопленыя. Праўда, былі і тыя, хто прызнаўся, што не зразумеў, пра што ролік. Вось некаторыя з каментароў:
Когда твоя родная страна выглядит как кадры из Голливуда — мурашки по коже! Спасибо за такой мощный продакшн и любовь к Беларуси!
Самая крутая презентация страны!!! Вот это я понимаю, показать любовь к Беларуси!!!
Гродно получился круче всех
Ничего не понятно, но очень интересно, красиво и круто!)
Я один не в восторге? Более 10 минут однотипных нарезок, без четкой сюжетной линии. Смешалось все подряд.
ждём следующего репортажа из северной кореи! вперёд тилль!
Мне дык беларусачка чыкирявинькая и подкопченая понравилась, а достижение всем? шо асфальт упоскудили…
Безумная команда снимала фильм! Видел все своими глазами) очень крутой результат!!!
В следующий раз зовите режиссера, а то фиг поймешь про что видео
На несколько секунд, я ощутил себя пилотом, спасибо вам за эту невероятную атмосферу
Навошта гэта ўсё
Арганізатарамі здымак выступіў праект Blockchain Sports Drift, частка міжнароднага праекта Blockchain Sports Ecosystem, які базуецца ў Бразіліі. Ён займаецца інтэграцыяй сучасных тэхналогій у розныя віды спорту для аналізу вынікаў і ацэнкі актыўнасці спартсменаў.
Так, Blockchain Sports Drift збірае дадзеныя і навучае мадэлі штучнага інтэлекту для дрыфту без удзелу пілота, каб дадаць відовішчнасці ў гэты від спорту. Таксама Blockchain Sports Drift распрацоўвае сімулятар віртуальнай рэальнасці з выкарыстаннем нейрамарфічнага ядра і сэнсарнага гарнітура. Апранаючы гарнітур і запускаючы сімулятар, чалавек адчувае тое,
што адчувае кіроўца на трэку. Каманда называе гэта рэвалюцыйным спосабам трэніроўкі і апускання ў свет дрыфту.