Навіны

Кошты выраслі ў 3 разы, машыну не дачакаешся. Што беларусы думаюць пра таксі, якія цяпер працуюць паводле новага закона?

У Беларусі выраслі цэны на таксі, павялічыўся час чакання і прыкметна знізілася даступнасць машын. Прычынай стала ўступленне ў сілу ў лістападзе 2024 года новага закона аб дзейнасці таксі. Журналістка Hrodna.life спытала беларусаў з розных рэгіёнаў, як гэта паўплывала на іх жыццё.

З 1 лістапада ў Беларусі ўступілі ў сілу нормы ўказа Прэзідэнта № 32 ад 25 студзеня 2024 года, якія тычацца аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах. Цяпер перавозчыкі абавязаныя ўключаць у спецыяльны рэестр звесткі аб дыспетчары, кіроўцы, аўтамабілі і кампаніі. Таксама таксі павінны быць абсталяваны касавымі апаратамі з СККА (сістэма кантролю касавага абсталявання — Hrodna.life) і сістэмай відэафіксацыі ўнутры і звонку. Кіроўцы і кампаніі, не ўнесеныя ў рэестр, больш не могуць выходзіць на лінію.

Для падрыхтоўкі тэксту журналістка Hrodna.life апытала 30 беларусаў з Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Новыя нормы выклікалі неадназначную рэакцыю сярод карыстальнікаў. Частка пасажыраў падтрымлівае ўзмацненне кантролю за кіроўцамі, лічачы, што гэта павысіць бяспеку паездак. «Добра, што кіроўцаў цяпер дбайней правяраюць. Гэта можа гарантаваць вялікую надзейнасць і бяспеку для пасажыраў», — упэўнены жыхар Гомеля.

Аднак большасць лічыць, што цяпер карыстацца таксі стала нязручна. «Дзяржава павінна прымаць законы, якія сапраўды паляпшаюць жыццё грамадзян, а не ўскладняюць яго», — адзначыла сталая кліентка таксі з Мінску. Многія лічаць, што новыя меры трэба скарэктаваць, каб забяспечыць камфорт і даступнасць перавозак для ўсіх.

Кошты і час чакання выраслі ў тры разы

Дзве траціны апытаных пасажыраў заўважылі, што кошт паездак значна ўзрос. Жыхар Мінску падзяліўся сваім досведам: «Раней за паездку я плаціў 6 рублёў, а цяпер даводзіцца аддаваць да 20. Гэта непад’ёмна для многіх людзей, асабліва пры рэгулярных паездках». Нават кароткія паездкі ў межах горада цяпер могуць каштаваць да 20 рублёў - раней такога не было нават у гадзіну пік, пацвярджае іншая суразмоўніца.

Павялічыўся час чакання таксі. «Раней машына прыязджала за 5−10 хвілін, а цяпер даводзіцца чакаць да 20 хвілін або больш. Гэта асабліва нязручна, калі трэба кудысьці спяшацца», — распавяла жыхарка Мінску.

Раз час чакання павялічылася ўдвая ці ўтрая, то людзям даводзіцца пераглядаць свае транспартныя звычкі. «Я стала больш карыстацца аўтобусамі і метро. Часам гэта нават хутчэй, чым чакаць таксі, асабліва ў гадзіны пік», — падзялілася досведам адна з апытаных. Іншыя дадаюць, што такія перамены сталі вымушанай мерай праз недаступнасць таксі.

Улады сцвярджаюць, што таксісты задаволеныя

У льготны перыяд да 1 лістапада ў Гродзенскай вобласці прайшлі рэгістрацыю 100% перавозчыкаў, 94% вадзіцеляў транспарту і 96% аўтамабіляў таксі. На пачатак студзеня ў рэестр уключылі 825 перавозчыкаў, 2800 кіроўцаў аўтамабіляў таксі і 1961 транспартны сродак, піша «Гродзенская праўда».

Журналісты дзяржгазеты знайшлі Віктара, які працуе кіроўцам таксі больш за пяць гадоў і задаволены адсутнасцю канкурэнцыі. «Па-першае, адсеяліся тыя, хто працаваў нелегальна. Па-другое, сфера таксі стала абсалютна празрыстай. Да таго ж тыя кіроўцы, для якіх таксі было крыніцай дадатковага заробку, больш не могуць падпрацоўваць без афіцыйнага працаўладкавання. Асабіста для мяне — гэта велізарны плюс, бо скарацілася канкурэнцыя», — сказаў Віктар.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025