Георгіеўская царква ў Жыровічах. Фота: zhirovichi-monastery.by
У Жыровічах запланавалі рэканструкцыю Георгіеўскай царквы Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Гэта храм пабудаваны ў 1710 годзе ў выглядзе прастакутнага зруба з элементамі барока.
Плануецца поўны комплекс агульнабудаўнічых работ, рэканструкцыі і рэстаўрацыі. Для гэтага «Гроднажылбуд» выбірае субпадрадную арганізацыю. Плануюць выдаткаваць 2 361 583 рублі. Рамонт правядуць з 24 студзеня па 31 снежня 2025 года.
У Жыровічах Слонімскага раёна знаходзіцца Успенскі Жыровіцкі манастыр — стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр Беларускай Праваслаўнай Царквы. Лічыцца найбуйнейшым у краіне архітэктурным ансамблем XVII-XVIII стст. Царква велікамучаніка Георгія Перамаганосца знаходзіцца на могілках на ўскраіне пасёлка. Яна ўваходзіць у склад манастырскага комплексу, хоць планіровачна з ім не звязаная.
Царква — помнік народнага дойлідства з рысамі барока. У ёй пад падлогай знаходзіцца прах пісьменніка, протаіерэя Плакіда Янкоўскага.
Чытайце таксама: Як лепш адбудаваць гродзенскую ратушу: тлумачыць гісторык
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…