Праваслаўныя вернікі змогуць акунуцца ў палонку ў гонар Вадохрышча 19 студзеня. Купель будзе на Юбілейным возеры.
На возеры арганізуюць бяспечную купель з пантонам. У 12:00 святар асвяціць ваду, а акунуцца ў палонку можна будзе да 16:00. Таксама паведамляецца, што на месцы будуць прысутнічаць медработнікі, міліцыя і супрацоўнікі МНС.
Тым, хто вырашыць акунуцца ў ваду, варта памятаць аб тым, што перад купаннем трэба зрабіць размінку. Падыходзіць да купелі можна толькі ў зручным і няслізкім абутку. Рэкамендуецца не апускаць галаву ў ваду, а знаходзіцца ў самой купелі не больш за хвіліну. Пасля купання трэба старанна расцерці сябе ручніком і як мага хутчэй надзець сухое і цёплае адзенне.
Чытайце таксама: Паглядзіце, як гродзенцы акунаюцца ў ледзяную ваду