Карыснае

Дзень музейнага сэлфі: дзе ў Гродне зрабіць самыя цікавыя фота

Штогод у трэцюю сераду студзеня ў свеце праходзіць акцыя «Дзень музейнага сэлфі», калі наведвальнікі робяць фота на фоне экспанатаў. Hrodna.life даведаўся, у якіх гродзенскіх музеях атрымаліся б самыя цікавыя здымкі.

Сасуд з Каложы. Фота: muzej.by

Музей гісторыі рэлігіі: 800-гадовы сасуд з Каложы

Бронзавы акваманіл стварылі яшчэ ў XIII стагоддзі на тэрыторыі Германіі. Паводле легенды, у Гродне сасуд аказаўся дзякуючы Давыду Гарадзенскаму — ён прывёз яго ў якасці ваеннага трафея, выйгранага падчас бітвы з крыжаносцамі.

Пазней сасуд выкарыстоўвалі падчас службаў у Каложскай царкве. Праўда, знайшлі яго ўжо ў савецкія часы падчас раскопак, якія праводзіліся на тэрыторыі царквы.

Музей-аптэка: гербарый Элізы Ажэшкі

У музеі захаваўся гербарый 1889 года, які збірала сама Эліза Ажэшка. Дарэчы, пісьменніца нярэдка наведвала аптэку, таму што сябравала з Эдвардам Стэмпнеўскім — яго сям’я валодала аптэкай з 1904 па 1939 год.

Гербарый Элізы Ажэшкі. Фота: ecoidea.me

Стары Замак: сэлфі ў каралеўскай лазні

У 2022 годзе ў рамках рэстаўрацыі памяшканняў Старога Замка была адноўлена каралеўская лазня. Каб вярнуць ёй першапачатковы выгляд, рэстаўратарам прыйшлося задзейнічаць печнікаў і сталяроў. Затое зараз наведвальнікі могуць убачыць, у якіх умовах мыліся каралі.

Каралеўская лазня ў Новым Замку. Фота: tuteyshaya — LiveJournal

А яшчэ ў замку з’явілася копія гродзенскай харугвы — сцяга, які выкарыстоўвалі гродзенцы ў XVII стагоддзі падчас войн. Сэлфі на яе фоне — амаль што фота на фоне дывана, толькі ў антуражы 400-гадовай даўніны.

Новы замак: гармата, якую дасталі з Нёмана

У верасні 1966 года са дна Нёмана дасталі масіўную трубу, якая аказалася бронзавай гарматай расійскай арміі 1701 года. Усяго ў той год у рацэ знайшлі тры гарматы.

Рабочыя перадалі іх у гісторыка-археалагічны музей. Цяпер адна з гармат стаіць ля ўвахода ў Новы Замак.

Гармата ў Новым Замку. Фота: otzovik.com/

Музей гісторыі Гарадніцы: сэлфі з Жыліберам

Музей знаходзіцца ў адзіным захаваным доміку з цэлага комплексу так званых «басняцкіх дамоў». У канцы XVIII стагоддзя там жылі рамеснікі, якіх запрасіў працаваць у Гродна Антоній Тызенгаўз. А непадалёк французскі батанік Жан Жылібер ствараў Медыцынскую акадэмію і батанічны сад.

У Музеі гісторыі Гарадніцы можна зрабіць і іншыя класныя сэлфі - надта прыемныя там інтэр'еры!

Дом Элізы Ажэшкі: сапраўдны пісьменніцкі салон

Інтэр'ер малога салона пісьменніцы аднавілі па фота, якія захаваліся. Сам пакой упрыгожаны карцінамі і люстэркам Элізы Ажэшкі, а таксама арыгінальным крэслам, у якім любіла сядзець пісьменніца.

Дом-музей Элізы Ажэшкі. Фота: zetgrodno.com

Чытайце таксама: Якія цікавыя, але малавядомыя музеі варта наведаць у Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025