З пачатку студзеня ў канале «ОАО „Гродно Азот“ official» пачалі публікаваць пасты і відэа з выказваннямі супрацоўнікаў прадпрыемства. Яны разважалі, чаму варта пайсці на выбары. На 15 студзеня апублікавалі каля 25 ролікаў.
У іх меркаваннях прасочваюцца адны і тыя ж наратывы, якія транслюе і ўлада. Гэта — «мірнае неба», «грамадзянская адказнасць», «стабільнасць», «будучыня нашай краіны».
— Я иду на выборы, так как считаю это важнейшим событием для нашей страны. Только в мире и согласии я вижу будущее нашей Беларуси! — лічыць ветэран працы-член савета ветэранаў ААТ «Гродна Азот» Марыя Падчык.
— Нам предстоит не просто отдать свой голос, а твердо заявить о своей воле и устремлениях, о личной сопричастности к дальнейшему развитию Республики Беларусь, потому что выборы — это шаг в будущее. Важен, ценен и значим каждый наш голос. В этот непростой период для нашей страны нужно быть сплоченными и уверенными в себе, проявить патриотические чувства и реализовать свое избирательное право, — кажа спецыяліст па мытным дэклараванні 1 катэгорыі аддзела мытнага дэкларавання упраўлення лагістыкі Саковіч Ірына.
— Выборы Президента в 2025 году станут одним из ключевых событий в нашей стране, и каждый гражданин должен осознавать свою роль в этом процессе. Я считаю, что выборы — это не только возможность выразить свою волю, но и обязательство перед своей страной и ее будущим. Мы должны понимать, что от нашего участия в голосовании зависит развитие нашей страны и ее процветание. Поэтому я призываю всех молодых людей принять участие в выборах и проявить свою гражданскую ответственность. Давайте вместе создадим лучшее будущее для нашей страны! — кажа тэхнік-электронік аддзела інфармацыйных тэхналогій Філіпік Уладзіслаў.
Чарговыя прэзідэнцкія выбары пройдуць 26 студзеня 2025 года. У іх удзельнічае Аляксандр Лукашэнка і чатыры кандыдаты, якіх называюць фармальнымі. Некаторыя краіны ЕС прызналі выбары загадзя нелегітымнымі. Няяўка на выбары паказвае на тое, што людзі не бачаць у іх магчымасці нешта змяніць. Таму ўлада спрабуе яе павялічыць.
Чытайце таксама: Перад выбарамі дзяржмедыя закідваюць гродзенцаў агітацыйнымі відэа