Навіны

На «Марафон адзінства» ў Лідзе выдаткавалі як мінімум € 56 000 з бюджэту

Удзельнікаў акцыі «Марафон адзінства» прывезлі ў Ліду, рассялілі і пакармілі. А заплацілі за гэта беларускія падаткаплацельшчыкі. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзелі на сайце дзяржзакупак, колькі сышло на акцыю — як мінімум 200 000 рублёў.

Улады выдаткавалі на прасоўванне акцыі:

  • 50 афіш — 750 рублёў (кожная — 15 рублёў),
  • 4000 сцяжкоў - 4100 рублёў,
  • 12 банэраў - 5500 рублёў.

Яшчэ за 7709 рублёў 860 афіш А0, А1, А2, А3 купіў Гродзенскі гарвыканкам.

Колькі на даезд?

За перавозку з Магілёва ў Ліду 68 чалавек аддалі 34 048,16 рубля. Абавязкова патрэбныя былі камфартабельныя аўтобусы з багажнікамі для інструментаў і касцюмаў. На дастаўку артыстаў аркестра Вялікага тэатра вытрацілі 1200 рублёў. Яшчэ за 1200 рублёў прыехалі госці з Мінска.

На дастаўку танцавальнага ансамбля «Зальвяначка» і настаўнікаў на рэпетыцыю «Марафону адзінства» аддалі 533 рублі. А вось на само свята на два дні - 1500 рублёў.

Перавозілі не толькі людзей, але і экспанаты з Мінска — гэта каштавала 3625 рублёў.

Харчаванне і пражыванне

Каб тры дні тры разы карміць 68 чалавек, патрэбна 5171,40 рубля. Гэта не ўсе госці: таксама знайшлася закупка па харчаванню на 76 937,25 рублёў. Гэта значыць, 3053 «чалавекадні». На кожнага — 25,35 рублёў у дзень. Яшчэ 1653 госця, згодна з дзяржзакупкамі, менавіта 11 студзеня пацягнулі 41 903, 55 рубля з бюджэту.

На пражыванне выдаткавалі 54 811 рубель. Усяго было 897 «чалавекадзён».

На рэтра-дыскатэку «Танцпляцоўка» з дыджэем вытрацілі 2500 рублёў.

Хто плаціў?

Выдаткі фінансаваліся з бюджэту — як правіла, гарадскога або раённага «прымаючага боку». Часам за дастаўку і харчаванне гасцей плаціў выканкам вобласці, з якой яны ехалі.

Што будзе на «Марафоне адзінства» ў Гродне 17−18 студзеня?

У Гродне на харчаванне вытрацяць 191 372 рублёў. Тут патрабаванні не толькі па цане. Патрэбна сучасная эстэтыка афармлення інтэр'еру абедзеннай залы, якасны посуд і бялізна, кваліфікаваныя кухары, афіцыянты і разнастайны асартымент, у тым ліку — беларуская кухня.

402 рублі атрымае вядучая Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу. 536 — Пётр Касіцкі, першы сакратар Гродзенскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ».

Анастасія Кісель. Фота: instagram.com/anastasiiakisel/
Пётр Касіцкі. Фота: «Гродзенская праўда»

Прыедуць у Гродна тыя ж удзельнікі з Магілёва — на даезд аддадуць 35 114,96 рубля, на пражыванне — 6790, на харчаванне — 5171,40 рубля. Тыя ж твары будуць і з Зэльвы. Каб прывесці іх, вытрацяць 1200 рублёў. Усяго на транспарт збіраюцца вытраціць 28 309 рублёў. На пражыванне гасцей трэба 146 222 рублі. Умовы розныя — ад інтэрнатаў да апарт-гатэля «Сямашка».

3000 рублёў пойдуць на гук ля Лядовага палаца, 2200 — на пяць цеплавых пушак (сродкі для абагравання), 560 — на арэнду чырвонага дывана, 10 170 — на 900 крэслаў. На 16 банэраў і 900 налепак да «Марафону адзінства» вытрацяць 3 906 рублёў.

Падчас «Марафону адзінства» пройдзе каля васьмі выстаў, мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі, вячэрні канцэрт з удзелам блогераў і артыстаў. Таксама запланавана сустрэча з экс-старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай пад назвай «Маё жыццё. Мой шлях. Мой Прэзідэнт».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025