Навіны

У 2025 годзе ў Гродне будуць арыентавацца на турыстаў з Расіі і Кітая

Са студзеня па кастрычнік 2024 года Гродзенскую вобласць наведала больш за 800 тысяч турыстаў. Самымі папулярнымі лакацыямі сталі Стары замак і абласныя прадпрыемствы. Чыноўнікі мяркуюць, што ў 2025 годзе асноўны турыстычны паток будзе ісці з Расіі, Кітая і Узбекістана.

Самыя папулярныя лакацыі ў турыстаў - Стары замак і «Лідскае піва».

У 2025 годзе чыноўнікі будуць арыентавацца на турыстаў з Расіі, Кітая і Узбекістана, распавяла «Гродзенскай праўдзе» намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева.

У мінулым годзе самымі наведвальнымі замкамі сталі Стары замак у Гродне, Лідскі, Гальшанскі і Мірскі замкі. Сярод прадпрыемстваў попытам карысталіся «Лідскае піва», «Лідахарчканцэнтраты» і «Мядовы шлях» у Парэччы пад Гроднам — іх наведала больш за 80 тысяч турыстаў.

Беларусы арандавалі жыллё больш чым на 8,8 тысячы начэй у Гродне

Паводле слоў Лідзяевай, на леташнія зімовыя святы Гродна ўвайшоў у пяцёрку гарадоў Беларусі па колькасці забраніраванага жылля.

«Па дадзеных партала „Куфар Нерухомасць“ беларусы летам 2024 года арандавалі жыллё больш чым на 8,8 тысячы начэй у Гродне. Таксама абласны цэнтр уваходзіць у топ-5 напрамкаў для падарожжаў па краіне. Дарэчы, у якасці рэкамендацыі для падарожжаў сябрам, знаёмым ці калегам 11,5 працэнта апытаных часцей за ўсё адзначалі Гродна», — кажа Лідзяева.

Чытайце таксама: Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025