Навіны

Гродзенец прыдумаў, як аднавіць палац на Замкавай — з яго можна зрабіць офісы і кавярні

Краязнаўца і блогер Яўген Аснарэўскі ў сваіх сацсетках прадставіў эскізны праект рэканструкцыі часткі палацу Масальскіх, які мусіў знаходзіцца на вуліцы Замкавай, 7. На думку Аснарэўскага, пасля аднаўлення палаца ўнутры можна размясціць офісы і кавярні.

Двухпавярховы палац Масальскіх пабудавалі на пачатку XVIII стагоддзя. У 1757 годзе падарожнік Вільгельм Шлемюлер паставіў пабудову на трэцяе месца ў Гродне пасля палацаў Сапегаў і Радзівілаў.

Палац згадвае ў сваіх мемуарах Марцін Матушэвіч, набліжаны Караля Радзівіла Пане Каханку. Шляхцiч вёў перамовы з Масальскімі, бо тыя пасварылiся з Радзівілам і палац на Замкавай служыў адной з асноўных перагаворных пляцовак. З пачатку 80-х гадоў XVIII стагоддзя сядзібай валодаў «літоўскі Рышэлье» i сын гетмана Мiхаiла віленскі біскуп Ігнацый Масальскі.

Пасля палац перайшоў Юндзілам. Па звестках Мечыслава Супрона, у 1810 годзе Юндзіл скардзіўся на вайскоўцаў, якія кватаравалі ў яго палацы, i «паразбіралі люстры, фігуры і гіпсавыя вазоны, паабдзіралі сукно і шырмы з падлогай».

У канцы XIX стагоддзя палац згарэў, а на яго месцы пабудавалі два будынкі.

Палац можна аднавіць, захаваўшы больш сучасныя пабудовы

Аснарэўскі распрацоўваў праект рэканструкцыі на падставе іканаграфічных крыніц палацу Масальскіх. «Рэканструкцыі аблічча рэзідэнцыі рабіліся нашымі даследчыкамі і раней, у прыватнасці Мечыславам Супронам. Аднак тут я паказваю як магла б выглядаць адрожданая частка аб’екта ў рэальным гарадскім асяроддзі», — піша ў сваім Facebook краязнаўца.

Зараз на месцы былога палацу знаходзяцца два будынкі пад нумарамі 7 і 9. Таму блогер лічыць, што аднаўляць палац у поўным аб’ёме немэтазгодна, бо давядзецца руйнаваць пабудовы.

«Аднак можна аднавіць прыкладна палову палаца „ахінуўшы“ дамок № 7, пры гэтым захаваўшы яго цяперашні фасад, які хоць і, мякка кажучы, не адрозніваецца мастацкай выразнасцю, але ўсё ж мае пэўную каштоўнасць як помнік, тым больш менавіта тут калісьці размяшчаўся уваход у сумна вядомае Гродзенскае гета № 1. Пра гета нагадвае памятны знак, устаноўлены на сцяне 7-га дома», — адзначае Аснарэўскі.

Адноўлены палац будзе карыстацца попытам з-за сваёй лакацыі

Краязнаўца ўпэўнены, што адрэстаўраваны палац будзе карыстацца попытам дзякуючы сваёй лакацыі ў самым цэнтры Гродна. «Тут не бывае лішніх арэндных метраў, таму новы паверх будынка зможа змясціць офісы і кавярынькі, або стаць месцам увасаблення больш арыгінальных задумак. Выгада бізнэсу і знешняя прыгажосць гараджанам і турыстам. Два ў адным!», — рэзюміруе гродзенец.

Чытайце таксама: Гродзенец паказаў, як можна адбудаваць забыты ўсімі палац — атрымаўся б прывабны рэстаран-гатэль

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025