Абноўлены мост на Фамічова. Скрыншот Hrodna.life рэпартажу "Гродно Плюс"
Мост на Фамічова стаў адзіным пакуль у Гродне крытым віядукам. Пешаходны мост паміж жылой забудовай на вуліцы Фамічова і праспекце Кляцкова адкрыюць у канцы студзеня.
Дах на мосце ўжо завяршылі, паведамілі на «Гродно Плюс». 73 м віядука накрылі маналітным полікарбанатам. Зараз ідзе кладка гідраізаляцыі, якая абароніць мост ад карозіі і падоўжыць тэрмін яго службы. Затым на пакрыццё моста пакладуць плітку. Паралельна мантуюць пандус і лесвіцы. На мосце будзе асвятленне — як знешняе, так і ўнутранае падсвятленне. Шырыня моста — 3 м.
Стары пешаходны мост праз яр на вуліцы Фамічова прызналі аварыйным і закрылі ў 2022 годзе. Потым высветлілася, што праектную дакументацыю да яго страцілі. Мост цалкам разабралі, а на яго месцы ўзвялі новы.
Рэканструкцыя павінна была каштаваць гораду 5 190 954 руб. ($ 1,6 млн).
Гэта адзіны на цяперашні момант, але не першы ў Гродне крыты мост. У пачатку 1990-х дах меў мост паміж Старым і Новым замкамі. Пасля таго, як частка даха абвалілася на людзей, яго прыбралі.
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…