Прысвечаныя выбарам ролікі газета «Гродзенская праўда» публікуе ў сваім Telegram-канале. Звычайна героямі агітацыйных відэа становяцца дзеці і непаўналетняя моладзь. Hrodna.life вывучыў, як дзяржаўныя медыі прыцягваюць беларусаў на выбары.
Агітацыйныя відэа дзеляцца на некалькі жанраў. Некаторыя ролікі зняты ў фармаце скетчаў, іншыя — як сацыяльная рэклама, трэція — аматарскія.
Напрыклад, у відэа «Карацей кажучы, я іду на выбары», раніцай 25 студзеня гераіня прачынаецца з ідэяй пайсці на выбары. Прычына: «Я адказная, мой голас можа быць вырашальным і я не абыякавая да будучыні маёй краіны», гаворыцца за кадрам.
@grodnonews.by 🇧🇾Я иду на выборы! Каждый голос может стать решающим. А ты идешь на выборы?✅ #выборы #правильныйвыбор #мир #безопасность #Беларусь #Гродно ♬ оригинальный звук — Гродненская правда
Другі ролік "Гродзенскай праўды", верагодна, здымалі аматары. Сцэнка разгортваецца ў школе, дзе вучні малодшых класаў пішуць сачыненне на тэму "Што мне трэба для шчасця".
Відэа заканчваецца фразай хлопчыка аб тым, што ён шчаслівы, калі дарослыя ідуць на выбары.
@grodnonews.by #выборы #правильныйвыбор #мир #безопасность #Беларусь #Гродно ♬ оригинальный звук - Гродненская правда
У сваім TikTok-акаўнце «Гродзенская праўда» таксама публікуе агітацыйныя відэа. Часцей за ўсё іх героямі становяцца маладыя беларусы, якія выбіраюць «захаванне гістарычнай памяці, спакой, парадак і любоў да роднай краіны».
@grodnonews.by 🇧🇾"Это нам надо!"🇧🇾 Белорусы выбирают поддержку молодежи, качественное образование, любовь к родной стране и сохранение исторической памяти. А 26 января 2025 года мы выбираем Президента Республики Беларусь. Что выбираете вы? Присоединяйтесь к флешмобу!🔥 #выборы #правильныйвыбор #мир #безопасность #Беларусь #Гродно #выборы2025 #выборыбеларусь ♬ оригинальный звук — Гродненская правда
У Telegram-канале "Гродна Медыя Group" з'явілася нібыта сацыяльнае відэа. У ім хлопчык Саня спрабуе дастаць мяч, які пакаціўся за агароджу. Галоўнай перашкодай становіцца вулічны сабака, які брэша на дзіця. Але Сане ўдаецца перамагчы страх і забраць свой мяч.
«Не будзем перадаваць сэнс гэтага роліка, усё самі выдатна зразумееце. Сустрэнемся 26 студзеня», - каментуюць відэа аўтары Telegram-канала.
@grodnonews.by - Саня молодец! Просто лучший! 👍 Не будем передавать смысл этого ролика, все сами отлично поймете ... Это просто👍💪🔥 🇧🇾 Встретимся 26 января 😉♥️ Видео: GrodnoMediaGroup. #выборы #выборыбеларусь #выборы2025 #Гродно #Беларусь #правильныйвыбор #новости #новостигродно ♬ оригинальный звук - Гродненская правда
Чытайце таксама: Гродзенцы «заражаюцца» дзяржаўным сцягам. Вось якія флэшмобы ладзіла прапаганда ў вобласці