Здароўе і спорт

У каляндар прышчэпак Беларусі ўключылі прышчэпку ад ВПЧ

У Нацыянальны каляндар прышчэпак дадалі тры новыя вакцыны: супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ) для дзяўчынак, супраць пнеўмакокавай інфекцыі і супраць коклюшнай інфекцыі. Аб новаўвядзеннях паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Прышчэпліваць ад ВПЧ будуць дзяўчынак ва ўзросце да 11 гадоў. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, арганізаваная вакцынацыя дзяўчынак 2014 года нараджэння пачнецца ў красавіку-траўні (1-я доза вакцыны) і ў кастрычніку-лістападзе (2-я доза вакцыны).

Таксама пашырыўся спіс тых, каго будуць прышчэпліваць ад пнеўмакокавай інфекцыі - вакцыну будуць уводзіць 2, 4 і 12-месячным дзецям.

Увяло Міністэрства аховы здароўя і бустэрную вакцынацыю супраць коклюшу для дзяцей ва ўзросце 6 гадоў.

Цяпер бацькі, чыім дзецям неабходна прышчэпка, могуць запісаць іх у лісты чакання, якія ёсць ва ўстановах аховы здароўя. Паводле слоў галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларусі Святланы Нячай, закупка прэпаратаў для вакцынацыі ўжо робіцца.

Чытайце таксама: «Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025