У Нацыянальны каляндар прышчэпак дадалі тры новыя вакцыны: супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ) для дзяўчынак, супраць пнеўмакокавай інфекцыі і супраць коклюшнай інфекцыі. Аб новаўвядзеннях паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Прышчэпліваць ад ВПЧ будуць дзяўчынак ва ўзросце да 11 гадоў. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, арганізаваная вакцынацыя дзяўчынак 2014 года нараджэння пачнецца ў красавіку-траўні (1-я доза вакцыны) і ў кастрычніку-лістападзе (2-я доза вакцыны).
Таксама пашырыўся спіс тых, каго будуць прышчэпліваць ад пнеўмакокавай інфекцыі - вакцыну будуць уводзіць 2, 4 і 12-месячным дзецям.
Увяло Міністэрства аховы здароўя і бустэрную вакцынацыю супраць коклюшу для дзяцей ва ўзросце 6 гадоў.
Цяпер бацькі, чыім дзецям неабходна прышчэпка, могуць запісаць іх у лісты чакання, якія ёсць ва ўстановах аховы здароўя. Паводле слоў галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларусі Святланы Нячай, закупка прэпаратаў для вакцынацыі ўжо робіцца.
Чытайце таксама: «Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма