Гродна. Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У атмасферным паветры Гродна павышана колькасць фармальдэгіду, а ў Лідзе паветра чыстае — эколагі не знайшлі перавышэння нарматываў. Аб якасці атмасфернага паветра ў гарадах Беларусі адчытаўся Белгідрамет.
Прычынай падвышанага ўтрымання фармальдэгіду ў атмасферы могуць стаць выкіды транспарту і прамысловых прадпрыемстваў. Яго часціцы звыш нормы знайшлі ў паветры Гродна, Брэста, Пінска і Бабруйска.
Ліда ўвайшла ў спіс з сямі гарадоў з самым чыстым паветрам — там перавышэнні норм за 2024 год не зафіксавалі.
У Белгідрамеце адзначылі, што ў большасці гарадоў абстаноўка добрая. Паказчык ацэньваўся як «вельмі добры», «добры» і «ўмераны». Доля перыядаў са «здавальняючым», «дрэнным» і «небяспечным» узроўнямі была нязначнай. Часцей за ўсё яны назіраліся ў штыль, пры слабым ветры, падвышаным тэмпературным рэжыме і працяглай адсутнасці ападкаў.
Пры гэтым паветра ў Гродне ў 2023 годзе было чысцей, чым у іншых абласных цэнтрах Беларусі. Сярэднегадавы ўзровень цвёрдых часціц у гродзенскім паветры быў у шмат разоў меншы за паказчыкі любога іншага абласнога цэнтра.
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…