Навіны

Гродзенцы распавялі, у якім раёне дакладна не купілі б кватэру

Супрацоўнікі агенцтва нерухомасці «Цэнтр жылля» пацікавіліся ў гродзенцаў, у якім раёне тыя не купілі б кватэру. Сярод адказаў гараджан — вуліцы Дамброўскага і Паповіча, а таксама раён аўтавакзала. Ролік з меркаваннямі гродзенцаў агенцтва апублікавала у сваім TikTok-акаўнце.

Бруд, непрыемныя пахі і адсутнасць забаў: што не падабаецца гродзенцам

Адзін з апытаных гродзенцаў расказаў, што не стаў бы набываць кватэру на вуліцы Паповіча. Мужчыне не падабаецца «спецыфічны пах, які ідзе з ачышчальных».

Іншы ўдзельнік роліка не хоча кватэру на Дамброўскага, бо там няма зручнай інфраструктуры і гандлёвых цэнтраў. «Вакол адны інтэрнаты, пару дзіцячых садкоў і гімназія. Па факце там ніякіх забаў няма», — распавёў гродзенец.

Адна з гродзенак адмовілася б ад кватэры на аўтавакзале. Прычына ў шуме і брудзе.

Сярод адказаў таксама называлі Альшанку, бо мікрараён знаходзіцца далёка ад цэнтра горада і марнаваць шмат часу на дарогу да работы не хочацца.

«Фарты. Гэта вельмі стары і дэпрэсіўны раён», — адказала адна з удзельніц роліка.

Па тэме: «Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

«Горш за ўсё на Урублеўскага», а Фарты — любімы раён

У каментарах пад відэа гродзенцы сталі выказвацца наконт найбольш удалых на іх погляд раёнах горада.

«Жыву ў Грандзічах, проста супер, люблю! Да гэтага шмат дзе здымала жыллё. Горш за ўсё было на Урублеўскага», — напісала мурашка.

«Калі дзьме вецер з Азота ў бок Дзевятоўкі, вось дзе бывае смурод серавадародам. А так ужо хоць транспарта хапае, шмат гадоў пакутавалі», — лічыць user.

«Я вырасла на Дамброўскага, вельмі хацела б там зараз жыць, але няма магчымасці. Там ціха, лес, рэчка побач, супер», — распавяла Lav.Marry.

«Жыла 16 гадоў на Урублеўскага. Цяпер часта там па працы і не хацела б там жыць, таму што старыя дамы, шмат сталых, зімой там асабліва хмурна і шэра і няўтульна», — падзяліўся user364052.

«Фарты мой любімы раён. Пераязджала ў Гродна з іншага горада, спецыяльна там кватэру купляла. Спакойны, ціхі, зялёны раён. Шмат крам, да цэнтра недалёка», — адзначыла osijxjxhjsjs.

«Кожны раён мае свае плюсы і мінусы. Трэба проста выбіраць, што ў цябе ў прыярытэце», — рэзюміруе Love231341.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025