Навіны

«Экстрэмісты» і суды пад Новы год. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Экстрэмісцкімі прызналі чаты беларусаў Варшавы. Жыхара Ліды судзяць за атрыманне замежнай дапамогі. Гродзенку судзяць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 30 снежня па 5 студзеня.

Экстрэмісцкімі прызналі чаты беларусаў Варшавы

Суд Ленінскага раёна Гродна 27 снежня прызнаў экстрэмісцкімі:

  • Telegram-канал «Прага Беларуская ў Варшаве / Praga bialoruska w Warszawie»,
  • Telegram-канал «Беларусы Віланува. Wilanow Bialoruski»,
  • Telegram-канал «Беларусы во Влохах, Вва. Bialorusini we Wlochach»,
  • Telegram-канал «Беларусы Урсынава (Варшава) / Bialorusiny Usrynowa, Wawa»,
  • Telegram-канал «Беларусы Варшавы: Mokotow (мокотув) I ня толькі».

Таксама экстрэмісцкім стаў візуальны матэрыял чатаў і сам тэкст іх назваў.

Жыхара вобласці судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» судзілі жыхарку Гродна.

Жыхара Ліды судзяць за атрыманне замежнай дапамогі

Аляксандра Вайтовіча судзяць за парушэнне Дэкрэта № 7 — Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2021 № 7. Справу разглядае Міхаіл кісель у судзе Лідскага раёна, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Дэкрэт № 7 рэгулюе атрыманне замежнай дапамогі. Па гэтым артыкуле за атрыманне дапамогі і салідарнасць судзяць сваякоў палітвязняў і іх саміх.

Жыхара Ліды зноў судзяць за абразу Лукашэнкі

Справу паводле арт. 368 ч. 2 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» над Генадзем Жукелем разглядаюць 3 студзеня ў судзе Лідскага раёна. Суддзя — Наталля Лобан, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Раней паведамлялі, што тая ж суддзя асудзіла яго на год калоніі. Мужчыну прызналі палітвязнем. Улады змясцілі яго ў спіс «экстрэмістаў».

Гродзенскі сабор наведаў адыёзны расійскі святар. Яго сын ваюе супраць Украіны

Расійскі протаіерэй Сергій Баранаў 26 снежня здзейсніў літургію ў гродзенскім Свята-Пакроўскім кафедральным саборы і паразмаўляў з прыхаджанамі. «Хрысціянская візія» звярнула ўвагу на адыёзныя выказванні Баранава аб вайне ва Украіне і палітыцы Расіі, дзякуючы якой беларусы нібыта знаходзяцца ў бяспецы.

Протаіерэй Сергій Баранаў падчас літургіі ў Гродзенскім Свята-Пакроўскім кафедральным саборы. Фота: orthos.org
Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025