У ноч з 31 cнежня на 1 студзеня ў цэнтры Гродна пройдзе святочная праграма пад назвай “Лёд і рок”. У першы дзень новага года запланаваны “Забег цвярозасці”, а 12 студзеня на Савецкай плошчы адзначаць Стары Новы год.

Мерапрыемствы ў Гродне 1 студзеня 2025

Галоўныя ўрачыстасці ў навагоднюю ноч адбудуцца на Савецкай плошчы. У праграме “Лёд і рок” запланаваны музычныя і забаўляльныя выступленні артыстаў з Гродна і Мінска.

Агульныя святкаванні пачнуцца ў 1:00.

З 1:15 да 2:00 выступленне кавер-дуэта “ЛК”.

З 2:00 да 2:10 навагодні феерверк.

З 2:10 да 4:00 выступленні кавер-гуртоў “ДэльтаПлан” і “Цені”.

Падыход да Савецкай плошчы будзе ажыццяўляцца праз КПП. Побач з імі рух транспарта будзе абмежаваны.

Раніцай 1 студзеня ў лесапарку Пышкі адбудзецца “Забег цвярозасці”

Мерапрыемствы ў Гродне на Стары Новы год

Стары Новы год пройдзе 12 студзеня на плошчы Савецкай. Тады ж падвядуць вынікі конкурсу на самую лепшую дызайнерскую ёлку ад прадпрыемстваў і арганізацый горада.

Чытайце таксама: Пажаданне-прадказанне на 2025 год ад Hrodna.life