Протаіерэй Сергій Баранаў падчас літургіі ў гродзенскім Свята-Пакроўскім кафедральным саборы. Фота: orthos.org
Расійскі протаіерэй Сергій Баранаў 26 снежня здзейсніў літургію ў гродзенскім Свята-Пакроўскім кафедральным саборы і паразмаўляў з прыхаджанамі. «Хрысціянская візія» звярнула ўвагу на адыёзныя выказванні Баранава аб вайне ва Украіне і палітыцы Расіі, дзякуючы якой беларусы нібыта знаходзяцца ў бяспецы.
У інтэрв'ю пад назвай «Размова аб СВА», Баранаў выказаўся аб дзеяннях Расіі і ролі беларусаў у вайне.
«Беларускаму народу трэба быць удзячным за тое, што наш (расійскі) урад не ставіць такіх жорсткіх умоваў, катэгарычных: дапамагайце, уступайце, інакш мы моцна пакрыўдзімся, устанем у позу. Наш урад знаходзіць магчымасці неяк беларускі народ пакуль засцерагчы ад гэтага. Я думаю, гэта ўсё ж такі пазіцыя нашага ўраду. І мне падаецца, што гэта добра, высакародна».
Святар таксама нагадаў беларусам аб непрыяцелях на Захадзе, якія нібыта пагражаюць краіне.
«Вось калі б не было побач вялікай Расіі, моцнай, то яны б вас зжэрлі. Яны б вам зламалі хрыбет. Адзінае, што стрымлівае — Расія, якая за вамі стаіць. Беларусь сама б не справілася. У яе няма такой моцы, як у Расіі, а непрыяцеляў у яе вельмі шмат. Колькі вы жывяце ў стане санкцый?».
Баранаў таксама адзначаў, што ездзіць у зону баявых дзеянняў для духоўнай падтрымкі салдат, а на фронце ваююць яго сын і брат жонкі.
Прыезд Сергія Баранава ў Гродна адбыўся па благаславенню арцыбіскупа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія.
Чытайце таксама: Прадстаўнік РПЦ, які раней ездзіў у Марыўпаль, зладзіў тур па Гродзенскай вобласці
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…