Навіны

Затрыманне на чыгунцы, пазбаўленне ліцэнзіі, новы суд па «справе Ціханоўскага». Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На чыгуначнай станцыі Гудагай у Астравецкім раёне адбылося затрыманне за абразу памежнікаў. Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката з Гродна — раней ён служыў у КДБ. Палітвязня Уладзіміра Кнігу зноў будуць судзіць. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 23 па 29 снежня.

Затрыманне на чыгунцы

На чыгуначнай станцыі Гудагай у Астравецкім раёне было затрыманне за абразу памежнікаў. П’яны мужчына нібыта не толькі «абражаў супрацоўнікаў памежнай службы», але і «паводзіў сябе агрэсіўна». На мужчыну склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Пра затрыманне ў «Астравецкай праўдзе» паведаміў Вадзім Савіцкі, намеснік начальніка РАУС, заўважыла «Гарадзенская праваабарона».

7 жыхароў вобласці судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Па арт.19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» судзілі жыхароў Гродна, Ліды, Воранава. Верагодна, адзін з іх — загадчык аддзялення платных медыцынскіх паслуг БХМД.

1557 «адміністратывак»

За распаўсюд, выраб, захоўванне экстрэмісцкай прадукцыі па арт. 19. 11 КаАП у 2024 годзе ў Гродзенскай вобласці прыцягнулі 1557 чалавек.

Новыя палітвязні

Дзмітрый Лях, Дзмітрый Глушчанка, Сяргей Чэкель, Уладзімір Апановіч з Гродзенскай вобласці 27 снежня прызнаны палітзняволенымі.

28 снежня палітвязнем прызналі ўладальніка партала s13.ru Сяргея Чабоцькі. Яго ўзялі пад варту за экстрэмізм арт. 361−1, 361−2, 361−3, 361−4 КК.

Сяргей Чабоцька. Фота: facebook.com/sergej.chabotko

Палітвязень Івашын, верагодна, выйшаў з ШІЗА

Ад палітвязня Дзяніса Івашына прыйшла паштоўка. Гэта азначае, што нейкі час таму ён выйшаў з ШІЗА і знаходзіцца ў звычайнай камеры.

«Але для нас самае галоўнае — вестачка ад Дзяніса. Значыцца як мінімум пару дзён ён ужо знаходзіцца ў звычайнай камэры. Маем надзею, што хутка да нас прыйдуць і лісты, якія ён абавязкова меўся напісаць па выхадзе з ШЫЗА», — напісала яго жонка Вольга.

Вольга і Дзяніс Івашыны. Фота: Вольга Івашына

Палітвязня Уладзіміра Кнігу зноў будуць судзіць

У студзені суд Барысаўскага раёна будзе разглядаць ужо другую справу супраць палітвязня паводле арт. 411 КК «Злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі». Яму пагражае да 2 гадоў зняволення, паведамляе «Страна для жизни».

Фігуранта «справы Ціханоўскага» ўтрымліваюць у няволі амаль чатыры з паловай гады, з іх больш за год і трох месяцаў — у рэжыме інкамунікада без сувязі са знешнім светам. Летась палітвязню ўжо дадалі яшчэ адзін год зняволення паводле арт. 411 КК.

Уладзімір кніга ў судзе. Фота: Hrodna.life

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката з Гродна — раней ён служыў у КДБ

Ліцэнзіі пазбавілі гродзенскага адваката Аляксандра Басалая. На думку Кваліфікацыйнай камісіі, Басалай не можа працягваць працу «з прычыны недастатковай кваліфікацыі». Ён не прайшоў чарговую атэстацыю 19 снежня 2024 года.

Ужо былы адвакат Аляксандр Басалай. Фота: brka.by

Супрацоўнікаў «Гродна Азот» працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмізму

Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя сеткі на наяўнасць экстрэмісцкіх крыніц, распавёў в. а. начальніка службы бяспекі Аляксей Кавальскі.

Гродзенцаў Георгія Роя і Аліну Коўшык цяпер нельга называць

23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў Георгія Роя і Аліны Коўшык. Таксама туды трапіў тэкст «Георгий Рой» і «Alina Koushyk». Фактычна, гэта азначае, што іх нельга называць. Георгій і яго паплечнікі жартуюць і параўноўваюць яго з Вальдэмортам (яго ў кінасусвеце «Гары Потэра» нельга было называць).

Яшчэ адзін папулярны гродзенскі партал прызналі экстрэмісцкім

Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня. Экстрэмісцкім стала і сама назва сайта Grodno.in.

Таксама экстрэмісцкімі сталі канал у Telegram «БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК», акаўнт у Instagram пад назвай «autapolk». Суд Лідскага раёна прызнаў экстрэмісцкім TikTok-акаўнт «denroy86» Дзяніса Чашчавіка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025