Аўтобус Гродна-Мінск. Фота: Міжрэгіянальная асацыяцыя перавозчыкаў
Кітайскія аўтобусы Zhong Tong на 53 пасажыры замянілі частку маршрутак на рэйсах Гродна-Мінск. Перавозкі ажыццяўляе гродзенская кампанія ТАА «Мобіко». У дзень здзяйсняецца да шасці рэйсаў, а кошт квіткоў такі ж, як за маршрутку.
Пакуль аўтобусы на самых загружаных рэйсах выкарыстоўваюцца эксперыментальна, паведамляюць у Telegram-канале Міжрэгіянальнай асацыяцыі перавозчыкаў.
Аўтобусныя рэйсы Гродна-Мінск ажыццяўляюцца шэсць разоў на дзень. Самы ранні аўтобус выязджае ў 4 раніцы, наступны — у 5 раніцы. Далей ёсць аўтобусы ў 8:55, 13:00 і 14:00. Апошні аўтобус выязджае ў 15.00.
З Мінска ў Гродна першы аўтобус выязджае ў 9 раніцы, наступны — у 10:00. Астатнія тры аўтобусы выязджаюць вечарам: у 18:00, 19:10 і 20:00.
Кошт білета на аўтобус Гродна-Мінск — 35 руб., час у дарозе складае 3 гадзіны 50 хвілін — столькі ж часу займае і паездка на маршрутцы.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…