Кітайскія аўтобусы Zhong Tong на 53 пасажыры замянілі частку маршрутак на рэйсах Гродна-Мінск. Перавозкі ажыццяўляе гродзенская кампанія ТАА «Мобіко». У дзень здзяйсняецца да шасці рэйсаў, а кошт квіткоў такі ж, як за маршрутку.

Пакуль аўтобусы на самых загружаных рэйсах выкарыстоўваюцца эксперыментальна, паведамляюць у Telegram-канале Міжрэгіянальнай асацыяцыі перавозчыкаў.

Аўтобусныя рэйсы Гродна-Мінск ажыццяўляюцца шэсць разоў на дзень. Самы ранні аўтобус выязджае ў 4 раніцы, наступны — у 5 раніцы. Далей ёсць аўтобусы ў 8:55, 13:00 і 14:00. Апошні аўтобус выязджае ў 15.00.

З Мінска ў Гродна першы аўтобус выязджае ў 9 раніцы, наступны — у 10:00. Астатнія тры аўтобусы выязджаюць вечарам: у 18:00, 19:10 і 20:00.

Кошт білета на аўтобус Гродна-Мінск — 35 руб., час у дарозе складае 3 гадзіны 50 хвілін — столькі ж часу займае і паездка на маршрутцы.