Навіны

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката з Гродна — раней ён служыў у КДБ

Ліцэнзіі пазбавілі гродзенскага адваката Аляксандра Басалая. На думку Кваліфікацыйнай камісіі, Басалай не можа працягваць працу «з прычыны недастатковай кваліфікацыі». Ён не прайшоў чарговую атэстацыю 19 снежня 2024 года. На рашэнне ведамства звярнула ўвагу «Медыязона Беларусь».

У 1997 годзе Аляксандр Басалай скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства. З 1999 па 2007 год служыў ва Упраўленні КДБ па Гродзенскай вобласці.

З 2008 па 2014 год працаваў юрысконсультам на розных прадпрыемствах Гродна. У 2014 годзе прайшоў стажыроўку ў Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў. Са студзеня па травень 2015 года быў адвакатам юрыдычнай кансультацыі Шчучынскага раёна, а потым перавёўся працаваць у Гродна ў юрыдычную кансультацыю Гродзенскага раёна.

Яшчэ за тыдзень да пазбаўлення ліцэнзіі нічога не прадвяшчала праблем для Аляксандра Басалая. Напрыклад, 11 снежня ён праводзіў бясплатны прыём грамадзян у грамадскай прыёмнай Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025