Двухпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Рамонт у ёй выкананы ў светлых адценнях з утульнымі элементамі дэкору.
Кватэра знаходзіцца на трэцім паверсе цаглянага дома 1968 пабудовы. Агульная плошча складае 49, 9 кв.м., з іх 32, 2 кв.м. — жылыя. Зроблены касметычны рамонт.
Рамонт кватэры выкананы ў светла-бэжавых і малочных адценнях. На сценах — элементы дэкору ў выглядзе карцін і дэкаратыўных драўляных пано. У спальні ў якасці акцэнтнага элемента выкарыстаны бэжава-ружовыя шпалеры з малюнкам.
У кватэры раздзельны санвузел. У ванным пакоі ўсталявана душавая кабіна, а падлогі і сцены абліцаваны пліткай.
Падлогі ў кватэры пакрыты ламінатам, на вокнах устаноўлены шклопакеты, вышыня столяў — 2,5 метра. Балкону ў кватэры няма.
Кватэра знаходзіцца па адрасе Савецкіх Пагранічнікаў, 94 — у дзевяціпавярховіку з надпісам «50 гадоў БССР». На першым паверсе дома ёсць банк і пошта, праз дарогу — міні-рынак і дзіцячая паліклініка. У крокавай дасяжнасці лесапарк, Нёман, кінатэатр «Кастрычнік» і харчовыя крамы.
Кватэра прадаецца разам з тэхнікай і мэбляй. У кошт уключаны пральная, сушыльная і посудамыйная машыны. За кватэру просяць $ 59 900.