Домік для бяздомных катоў з’явіўся ў адным з аграгарадкоў пад Гроднам. У ім ужо пасялілася некалькі жывёл.
Домік размясцілі побач з кантэйнернай пляцоўкай. Яго ўсталявалі на невялікіх металічных слупах, з-за чаго ён нагадвае церамок або хатку на курыных ножках, піша NewGrodno.by.
Сам домік выкананы з дрэва, а каб жывёлы маглі патрапіць унутр, там прыбудавалі невялікую лесвіцу. Побач з домікам устанавілі ёмістасці для ежы.
Па словах жыхароў аграгарадка, у доміку ўжо пасялілася некалькі катоў. А вось аўтар канструкцыі застаецца невядомым.


Чытайце таксама: З Ліды хочуць зрабіць «горад катоў» — чаму з гэтай ідэяй не ўсё добра?