Навіны

Новыя суддзі, суд за салідарнасць, 36 «пікетаў». Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Новыя суддзі з’явіліся ў Гродне і вобласці па ўказе Лукашэнкі. Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне замежнай дапамогі. За незаконны пікет у 2024 годзе прыцягнулі 36 жыхароў Грjдзенскай вобласці. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 16 па 22 снежня.

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 26 фізічных асоб і дзвюх кампаній з Беларусі

Рада ЕС 16 снежня дапоўніла санкцыйныя спісы новымі фізічнымі асобамі і кампаніямі з Беларусі. Пад санкцыі трапіў лагістычны аператар ТАА «ВЛАТЭ Лагістык», які валодае транспартна-лагістычнымі цэнтрамі «Брузгі» і «Бераставіца», паведамляе «Наша Ніва».

Таксама ў яго патрапілі:

  • Віталь Сініла — суддзя і старшыня суда Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • Віктар Лутцаў - начальнік медыцынскай часткі турмы № 1 Гродна.

Прапановы па суддзях і работнікам калоній, якіх уключыць у санкцыйныя спісы ЕС, з доказамі і падрабязным абгрунтаваннем каманда Народнага антыкрызіснага кіравання перадавала ў Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў 11 кастрычніка 2024 года. Пасля юрыдычнай экспертызы санкцыі ўзгадніла Рада ЕС.

Новая экстрэмісцкая інфармацыя

TikTok-акаўнт «kukuha98» прызнаны экстрэмісцкім рашэннем суда Лідскага раёна ад 16 снежня.

20-гадовую жыхарку Смаргоні судзяць за незаконнае нашэнне формы

Сняжану Шукеловіч судзяць у судзе Смаргонскага раёна па арт. 24.28 ч.2 КаАП «Незаконныя выраб, рэалізацыя і нашэнне форменнага адзення».

Верагодна, гэта дзяўчына, якая станцавала ў TikTok у міліцэйскай куртцы і фуражцы. Яна сказала, што надзела форму для папулярнасці ў сацсетцы, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Верагодна, раней яна неаднаразова сыходзіла з дому, быўшы непаўналетняй.

У Смаргоні дзяўчыну аштрафавалі за танец у міліцэйскай форме для Tik Tok

Грамадзяніна Беларусі не пусцілі ў Літву праз налепку СССР на аўто

Літоўскія памежнікі на пункце пропуску Мядзінінкай адмовілі ва ўездзе грамадзяніну Беларусі, на аўтамабілі якога была налепка з выявай сярпа і молата. У Літве дзейнічае забарона на публічнае выкарыстанне савецкай сімволікі, перадае паведамленне прэс-службы літоўскага ведамства «Медиазона. Беларусь».

Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак на памежным пераходзе Каменны Лог — Мядзінінкай. 33-гадовы беларус на аўтамабілі Peugeot Partner быў разгорнуты і адпраўлены назад у бок Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.

Паводле інфармацыі ведамства, падобныя выпадкі ўжо адбываліся. У верасні літоўскія памежнікі не прапусцілі 50-гадовага грамадзяніна Расіі, у якога на лабавым шкле аўтамабіля была размешчаная георгіеўская стужка.

Савецкая налепка. Фота: Медиазона.Беларусь

Новыя суддзі ў Гродне і вобласці

Указам ад 13 снежня 2024 г. № 464 па Гродзенскай вобласці прызначылі:

  • Дзмітрыева Вадзіма Віктаравіча — суддзёй на пяцігадовы тэрмін і намеснікам старшыні суда Кастрычніцкага раёна г. Гродна,
  • Яфімавіча Кірыла Алегавіча — суддзёй суда Ленінскага раёна г. Гродна на пяцігадовы тэрмін,
  • Рачынскую Святлану Пятроўну — суддзёй суда Ленінскага раёна г. Гродна на пяцігадовы тэрмін,
  • Санковіч Алу Анатольеўну — суддзёй суда Ваўкавыскага раёна на пяцігадовы тэрмін,
  • Шаніна Дзмітрыя Вячаслававіча — суддзёй Гродзенскага абласнога суда на пяцігадовы тэрмін, вызваліўшы яго ад пасады намесніка старшыні і суддзі суда Кастрычніцкага раёна г. Гродна.

Вызвалілі:

  • Саўко Надзею Пятроўну — ад пасады суддзі суда Мастоўскага раёна ў сувязі са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў.
  • Скока Васіля Уладзіміравіча — ад пасады суддзі Гродзенскага абласнога суда ў сувязі з выхадам у адстаўку.

Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне замежнай дапамогі

Мікіту Бамбенку з Навагрудка судзяць па Дэкрэце № 7 — Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2021 № 7. Ён рэгулюе атрыманне замежнай дапамогі. Па гэтым артыкуле за атрыманне дапамогі і салідарнасць судзяць сваякоў палітвязняў, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Справу разглядае Ігар Волчак у судзе Навагрудскага раёна 19 снежня.

Гродзенцаў асудзілі за спробу падрыву чыгуначнага саставу ў Талачынскім раёне

Двух жыхароў Гродна Івана Бародзіча і Барыса Пухальскага і грамадзяніна Украіны Івана Ліхалата асудзілі на тэрмін ад 11 да 25 гадоў калоніі, паведаміла пракуратура.

Яны нібыта ў 2023 годзе перадавалі дадзеныя ўкраінскім спецслужбам і прычынялі шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі. Пухальскі і Ліхалат нібыта здзейснілі спробу падрыву на ўчастку чыгункі ў Талачынскім раёне. Гэта палічылі актам тэрарызму і замахам на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначнага транспарту.

Беларусаў таксама судзілі за здраду дзяржавы, а ўкраінца — за агентурную дзейнасць.

Іван Бародзіч. Фота: «БЕЛТА»
Іван Ліхалат. Фота: «БЕЛТА»
Барыс Пухальскі. Фота: «БЕЛТА»

За незаконны пікет у 2024 годзе прыцягнулі 36 жыхароў Гродзенскай вобласці

Па арт. 24.23 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах судзілі 36 жыхароў Гродзенскай вобласці. Удзелам лічаць і размяшчэнне «на ўсеагульны агляд» бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня».

Па фактах здзеку над дзяржаўнымі сімваламі распачалі 18 крымінальных спраў, 15 з якіх здзейснілі ў інтэрнэце.

За ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы з чэрвеня 2021 распачалі 171 крымінальную справу.

Новыя палітвязні

Барыс Пухальскі, Іван Бародзіч, Марэт Валюк, Андрэй Слізевіч з Гродна 19 снежня прызнаны палітзняволенымі.

Новыя «тэрарысты»

Грыгенча Ежы Іванавіч 20 снежня папоўніў спіс «тэрарыстаў» КДБ.

Ежы Грыгенча і Ганна Канапацкая каля суда Ленінскага раёна Гродна. Актывісту прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту

Новыя «экстрэмісты»

Гарачка Ігар Аркадзьевіч з Гродзенскай вобласці папоўніў спіс «экстрэмістаў».

Памілаваныя ў вобласці

Сяргей Чэкель, Аляксандр Лагута і Уладзімір Апановіч з Гродзенскай вобласці былі памілаваныя. Іх імёны назвалі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Усе мужчыны на камеру казалі прыкладна аднолькавы тэкст, быццам бы іх персанальнымі звесткамі незаконна скарысталіся «экстрэмісцкія» фонды, паведамляе «Зеркало».

Палітвязня Дзяніса Івашына змясцілі ў ШІЗА

Ён знаходзіцца там, магчыма, 14 сутак.

«Прычына, як звычайна, выдуманая, галоўная задача была — чарговы раз кінуць Дзяніса ў адзіночку дзеля большых катаваньняў. Зь якое даты і па якую мы пакуль дакладна ня ведаем. Калі лічыць першым днём наступны за тым, зь якога нам дайшла ранейшая карэспандэнцыя ад нашага ваяра, то атрымліваецца, што сёньня ўжо максымальна могуць быць 11 содні ШЫЗА», — напісала яго жонка Вольга 20 снежня.

Дзяніс Івашын. Фота Вольгі Івашынай

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп’ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Сярод іншага, сістэма павінна перахопліваць трафік, уключаючы шыфраваны, і фіксаваць актыўнасць карыстальніка.

750 «экстрэмісцкіх» крымінальных спраў узбудзілі ў Гродзенскай вобласці за 2024 год

Усяго ў Гродзенскай вобласці з 2020 года распачалі каля 3250 крымінальных спраў «экстрэмісцкай накіраванасці». У студзені 2024 года іх было 2500. Гэта значыць, за год органы распачалі яшчэ 750 «крыміналак».

Польшча наклала санкцыі на яшчэ трох экспарцёраў прадукцыі «Гродна Азот»

У польскі санкцыйны спіс трапілі тры прадпрыемствы-экспарцёры прадукцыі беларускага прадпрыемства «Гродна Азот», паведамляе Biznes Alert са спасылкай на Дзяржаўную падатковую адміністрацыю (KAS). З дапамогай гэтых фірм-пасярэднікаў «Гродна Азот» абыходзіў накладзеныя на яго санкцыі.

«Гродна Азот». Фота: iStock

Справу аб абразе Бондаравай блогерам Vadimati закрылі

Пра вынікі праверкі за абразу праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай блогерам і палітвязнем Вадзімам Ермашуком (Vadimati) паведаміў сам Вадзім у сторыс. Справу спынілі, бо не знайшлі доказаў, што пад «гродзенскай шлюхай» Вадзім меў на ўвазе Вольгу.

Вадзім Ермашук. Фота: instagram.com/ermakdimati/
Падзяліцца

Апошнія запісы

Супрацоўнікаў «Гродна Азот» працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмізму

Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…

23 снежня 2024

«Самі-ведаеце-хто». Гродзенцаў Георгія Роя і Аліну Коўшык цяпер нельга называць

23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…

23 снежня 2024

Яшчэ адзін папулярны гродзенскі партал прызналі экстрэмісцкім

Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…

23 снежня 2024

У цэнтры Гродна прадаюць атмасферную кавярню — у камплекце ідзе кавамашына за $ 18 000

На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…

23 снежня 2024

Для былой адміністрацыі на Савецкай шукаюць арандатараў - там прапануюць адкрыць салон прыгажосці

Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…

23 снежня 2024

Жывёлы з гродзенскага прытулку атрымалі першыя падарункі ад таемных Сант — пункты выдачы заказаў перапоўнены

Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…

23 снежня 2024