Людзі і справы

Жывёлы з гродзенскага прытулку атрымалі першыя падарункі ад таемных Сант — пункты выдачы заказаў перапоўнены

Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага Санты, якога для сваіх падапечных арганізавалі валанцёры грамадскай арганізацыі «Адданае сэрца». Відэа ў TikTok з заклікам дапамагчы бяздомным жывёлам убачыла больш за 500 тыс. чалавек. У новым роліку валанцёры паказалі, што менавіта ім даслалі неабыякавыя беларусы (і не толькі).

Сабакам даслалі цацкі. Цяпер шчанюкам будзе «нашмат весялей чакаць сваіх мам і тат», адзначаюць валанцёры.

@predannoeserdce.grodno Первая часть распаковки от наших Сант 🎅❤️ ИГРУШЕК И ЛАКОМСТВ УЖЕ ДОСТАТОЧНО‼️‼️‼️ Как только разберем все ваши подарочки опубликуем еще) #подарок #тайныйсанта #помощьбездомнымживотным #преданноесердце #зоозащита #поможемвсемвместе #волонтерство #щенки #щенкибеларусь ♬ оригинальный звук — spotify

Валанцёры дадаюць, што цацак і прысмакаў прыйшло ўжо дастаткова. Людзей, якія хочуць зрабіць прыемнае і замовіць падарункі, валанцёры просяць пісаць у асабістыя паведамленні - там яны адправяць спіс неабходных тавараў. Як адзначалі валанцёры раней, найбольшую патрэбу яны маюць у брызентавых павадках і кармах для жывёл. У тым ліку кансервах Brit для шчанюкоў.

У каментарах карыстальнікі пішуць, што працягваюць заказваць падарункі. Тавары ідуць не толькі з Беларусі, але і з Казахстана.

ГГААЖ «Адданае сэрца» існуе з 2011 года. Гэта некамерцыйная, недзяржаўная арганізацыя. Асноўная мэта — дапамога бяздомным жывёлам, скарачэнне іх ліку шляхам стэрылізацыі, пошук новых гаспадароў, прыцягненне ўвагі грамадства да праблем безнаглядных жывёл і жорсткага стаўлення да іх.

Зоаабаронцы дапамагаюць бяздомным жывёлам за кошт ахвяраванняў. За жывёламі і іх часовымі месцамі жыхарства прыглядаюць валанцёры. Знойдзеных жывёл мыюць, апрацоўваюць ад паразітаў, абследуюць у ветэрынара, і, калі неабходна, лечаць.

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025