Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня. Экстрэмісцкай стала і сама назва сайта Grodno.in.

Экстрэмісцкімі сталі:

  • Telegram-канал “Grodno.in / Новости и афиша Гродно”,
  • Акаўнт у “TikTok” “grodnoin”,
  • Старонка ў Instagram «Grodnoin»,
  • Telegram-канал пад назвай «Работа в Гродно — Grodno.in»,
  • Старонка ў “Х” пад назвай “Grodno.in”,
  • Старонка ў “Facebook” пад назвай “Grodno.in”,
  • Суполка ў “ВКонтакте” пад назвай “Гродно — Grodno.in”,
  • Старонка ў “Одноклассники” пад назвай “Grodno In”,
  • Сайт з электронным адрасам grodno.in,
  • Візуальны матэрыял альбо тэкст «Grodno.in».

Сайт Grodno.in працуе з 2013 года. Партал уключае некалькі сэрвісаў: каталог, навіны, пошук вакансій. Праект працаваў з рэкламай.

Таксама экстрэмісцкімі сталі старонка ў “Facebook” святара Георгія Роя, візуальны матэрыял і тэкст «Георгий Рой», канал у Telegram «БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК», акаўнт у Instagram пад назвай «autapolk», старонка ў Facebook «Alina Koushyk», візуальны матэрыял і тэкст «Alina Koushyk».

Чытайце таксама: Партал s13.ru прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем