Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы з натуральнага дрэва, а па ўсёй даўжыні калідора сцены зроблены люстранымі.

Кватэра знаходзіцца на чацвёртым паверсе цаглянага дома 1965 пабудовы. У кватэры зроблены касметычны рамонт, у вокнах шклопакеты. На падлогах – лінолеўм. Сама кватэра вытрымана ў карычнева-бэжавых адценнях, драўлянымі элементамі аздоблены дзвярныя праёмы і ўваходная прастора. 

У зале акрамя электракаміна ёсць вялікі акварыум, а яшчэ – калекцыя рэпрадукцый на сценах. На кухні на сценах вісяць калекцыйныя сувенірныя сподачкі. Санвузел сумешчаны, там устаноўлена ванная.

Агульная плошча кватэры складае 54,5 кв.м., з іх 33,7 кв.м. — жылыя. Вышыня столяў — 2,5 м. У кватэры ёсць лоджыя, а на кухні плошчай 5,8 кв.м. устаноўлена газавая калонка.

Кватэра знаходзіцца па адрасе Савецкіх Пагранічнікаў, 55 – у доме з універсамам “Кастрычніцкі”. Побач знаходзіцца цэнтральная паліклініка, філармонія, новы ЖК “Купальскі”, набярэжная Нёмана і Стары мост. Прадавец у аб’яве адзначае спакойных суседзяў і ўтульны двор. 

Цана – $ 40 000.

Чытайце таксама: