Адкрыццё выставы рэпрадукцый Льва Бакста ў Гродне. Фота: Рускі Дом у Гродне
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе, а арганізатарамі выступілі пецярбуржскі Рускі музей і Рускі дом у Гродне. Падчас адкрыцця экспазіцыі супрацоўнікі сінагогі выказаліся наконт стварэння ў горадзе асобнага музея ў гонар Бакста, паведамляе мастачка Кацярына Забеліна.
Як адзначыла Забеліна, выстава стала першым крокам для стварэння асобнага музея Льва Бакста ў Гродне. «Сінагога гатовая прадставіць памяшканне! Справа за малым — увасобіць у жыццё», — напісала мастачка.
У экспазіцыю ўвайшлі копіі работ Бакста, якія зараз знаходзяцца ў калекцыі Рускага музея. Арганізатары называюць выставу «мабільнай» — арыгінальных малюнкаў Бакста наведвальнікі не ўбачаць. Але, адсканаваўшы QR-кады, трапяць на віртуальны партал Рускага музея.
Леў Бакст нарадзіўся 1866 годзе ў Гродне, але пражыў тут нядоўга, бо неўзабаве сям’я пераехала ў Пецярбург. Найбольшага поспеху як мастак Бакст дасягнуў у Парыжы. Лічыцца адным з самых дарагіх тэатральных мастакоў свету. У Беларусі працы Бакста ёсць у карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка».
У Гродне ў гонар Бакста названыя рэстаран і вуліца ў пасёлку Фабрычным. Прац мастака і звязаных з ім рэчаў няма, таму меркаваны музей па сутнасці давядзецца ствараць з нуля.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…