Канцэпцыя рэканструкцыі палацу Пшаздзецкіх у Гродне. Крыніца: Facebook-старонка Яўгена Аснарэўскага
Гродзенскі блогер і краязнаўца Яўген Аснарэўскі прадставіў першую канцэпцыю рэканструкцыі палаца роду Пшаздзецкіх. Калі б палац захаваўся да нашых дзён, ён бы знаходзіўся ў цэнтры Гродна на вуліцы Падольнай. Краязнаўца лічыць, што перспектывы рэканструкцыі аб’екта дастаткова аптымістычныя.
Палац у XVIII ст. ўзвёў Антоній Пшаздзецкі, які займаў высокую пасаду падканцлера ВКЛ. Ажаніўшыся на прадстаўніцы магнацкага роду Агінскіх, ён не мог абысціся без актыўнага будаўніцтва рэзідэнцый. Адна з рэзідэнцый Антонія захавалася ў Мінску. Палац пабудаваны ў стылі барока і класіцызму і з’яўляецца помнікам архітэктуры.
Зараз на месцы палаца знаходзіцца драўляны будынак станцыі выратавальнікаў. Таму, мяркуе краязнаўца, «рассяляць дзевяціпавярховік дзеля рэканструкцыі не трэба».
— Дастаткова толькі прыбраць хатку, а офіс рачнікоў уладкаваць дзе-небудзь па суседстве. Верагодна, што падмуркі палаца ўсё яшчэ ў зямлі. Праблемай тут можа стаць адсутнасць больш дакладных звестак аб вонкавым абліччы рэзідэнцыі ў дні яе хараства. Таму патрэбны дадатковыя даследаванні. Аднаўляць сціплую і малапрывабную камянічку, у якую палац ператварыўся пазней, асаблівага сэнсу я асабіста не бачу, ну хіба што зрабіць гэта для таго, каб музеефіцыраваць падмуркі палаца, — піша Аснарэўскі.
Па словах краязнаўцы, дакументы і здымкі палаца захаваліся, але ўжо перабудаванага. Як мяркуе гродзенец, памер і размяшчэнне вокнаў у арыгінальным палацы былі іншымі.
— Што ўжо там казаць пра дэкор. Пры гэтым, на планах Гродна мы бачым бакавыя выступы палаца. Улічваючы тагачасную шляхецкую моду і аналагічную выяву размешчанага непадалёк палаца Агінскіх (піўзавода) можна з некаторай доляй упэўненасці казаць аб тым, што палацык Пшаздзецкiх меў своеасаблівыя вежкі па кутах, як і паказана на маёй выяве. Зразумела, тут я выкарыстоўваў смелыя дапушчэнні, але падставы для іх ёсць, — апісвае канцэпцыю рэканструкцыі палаца Аснарэўскі.
Краязнаўца лічыць, што эфектны палац у цэнтры горада стаў бы «ідэальным рэстаранам-гатэлем». Таму праблем з пошукам інвестара для рэканструкцыі не ўзнікла бы.
— Ну, а ў гродзенскай панараме з’явіўся б чарговы маляўнічы аб’ект, — падсумоўвае Аснарэўскі.
Чытайце таксама: Каложу будаваў продак Пушкіна? Аснарэўскі распавядае пра дзіўны міф
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…