Павялічылася колькасць гродзенцаў, якія ездзяць без білета ў грамадскім транспарце. У параўнанні з 2023 годам іх стала больш на 2,1%.

За 11 месяцаў 2024 года кантралёры выявілі 14 151 безбілетных пасажыраў.

Гродзенскі аўтобусны парк «страціў» на іх 11 320 руб., пры ўмове, калі б гродзенцы набывалі талоны ў шапіках. Калі б талоны прадаваў вадзіцель, аўтобусны парк зарабіў бы 12 тыс. руб.

Па падліках «Гродна Плюс», выручанай сумы хапіла б на тры месяцы працы аўтобуса-гармоніка або квартальную зарплату аднаго кіроўцы.

Чытайце таксама: