У вёсцы Кунцаўшчына Гродзенскай вобласці аднавілі мост цераз раку Лашанку. Ён абрушыўся ў жніўні 2024 года з-за моцных залеваў, якія ішлі на ўсёй тэрыторыі рэгіёна.
Рух па мосце ўжо адкрыты. Новая канструкцыя «здольная вынесці ўдары непагадзі», паведаміў БелТА намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Жук.
Мост, які абрынуўся, пабудавалі яшчэ ў савецкія часы — старыя тэхналогіі не дазволілі вытрымаць тую нагрузку, якая ўзнікла з-за павелічэння ўзроўню вады ў рацэ.
Каб пазбегнуць падмываў пры будучых ліўнях, праекціроўшчыкі пашырылі пралётную пабудову да 21 метра і ўмацавалі заборныя сценкі бутавым каменем.