Навіны

Знайшлі гродзенца, які скраў ногі Дзеда Мароза — зараз ім займаецца міліцыя

Міліцыя вылічыла гродзенца, які скраў частку навагодняй інсталяцыі ў выглядзе ног Дзеда Мароза. Выяўлена, што малады чалавек быў у стане алкагольнага ап’янення.

«Грынча» знайшлі праз два дні

Міліцыі ўдалося вылічыць гродзенца праз камеры відэаназірання. 25-гадовага гараджаніна знайшлі праз два дні пасля інцыдэнту — 18 снежня. Падчас правапарушэння малады чалавек знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, паведамляе Telegram-канал «102.Неман».

Дэкарацыю ў бліжэйшы час вернуць уладальнікам. Аб меры пакарання для гродзенца пакуль не паведамляецца.

Уладальнікі бара прасілі гродзенца ананімна вярнуць дэкарацыю

У ноч з нядзелі на панядзелак камеры аднаго з цэнтральных бараў Гродна зафіксавалі двух маладых людзей. Адзін з іх падышоў да ўваходу бара і забраў навагоднюю дэкарацыю.

Тады ўладальнікі бара аб’яўлялі ўзнагароду за любую інфармацыю аб злодзеі ці зніклай фігуры. Уласнікі таксама прапаноўвалі гродзенцу ананімна вярнуць ногі Дзеда Мароза на месца, пакінуўшы іх ля ўвахода ў бар.

Чытайце таксама: У горадзе ёсць яшчэ адзін «выкрадальнік» Раства — гродзенец скраў кавалак дэкаратыўнага торта

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025